Сяргей Эдуардавіч Паліцевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Паліцевіч)

Сяргей Паліцевіч (нар. 9 красавіка 1990, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Сяргей Паліцевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Эдуардавіч Паліцевіч
Нарадзіўся 9 красавіка 1990(1990-04-09)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (1)
2008—2010 Расія Крылы Саветаў (Самара) 0 (0)
2009—2010   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 41 (6)
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 131 (8)
2016—2018 Турцыя Генчлербірлігі (Анкара) 62 (1)
2018—2019 Казахстан Кайрат (Алматы) 17 (0)
2020—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (4)
2023— Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 31 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 8 (0)
2014— Беларусь Беларусь 43 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец лідскага футбола, у 2007 гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў «Крылах Саветаў» з Самары. Пазней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.

У студзені 2011 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дубліруючы склад[4], але праз месяц вярнуўся ў аснову[5] і зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны.

У студзені 2014 падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[6]. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2015, пасля зыходу з «Дынама» Дзмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.

Па заканчэнні сезона 2015 «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 года ён падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 года падоўжыў пагадненне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады[8].

Па выніках сезона 2017/18 «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Суперлізе, і ў ліпені 2018 года Паліцевіч перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[9]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, часам з’яўляўся на полі ў аснове.

У студзені 2020 года пакінуў «Кайрат»[10] і неўзабаве папоўніў склад салігорскага «Шахцёра»[11]. У 2020—2021 гадах шмат прапусціў з-за траўм, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў яе капітанам.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[12] і хутка стаў іграком мінскага «Дынама»[13]. У сакавіку быў абраны капітанам каманды[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 21 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ліхтэнштэйна[16].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Sergey Politevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Palitsevich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_politevich/
  4. Минское "Динамо": "Политевич и Сулима переведены в дубль на основе анализа" (руск.). football.by (8 кастрычніка 2013). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  5. Политевич возвращен в основу минского "Динамо" (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  6. Политевич на два года продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (24 студзеня 2014). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  7. Сергей Политевич подписал контракт с "Генчлербирлиги" (руск.). football.by (16 студзеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  8. Футбол. Сергей Политевич продлил контракт с "Генчлербирлиги" на два года (руск.). pressball.by.
  9. Сергей Политевич стал игроком "Кайрата" (руск.). football.by (2 ліпеня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  10. Политевич официально покинул «Кайрат» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Политевич подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  12. Футбол. Сергей Политевич расстался с "Шахтером". Он был капитаном команды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2023. Праверана 3 студзеня 2023.
  13. Футбол. Сергей Политевич вернулся в минское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 5 студзеня 2023.
  14. Политевич стал новым капитаном минского "Динамо" (руск.). football.by (17 сакавіка 2023). Праверана 17 сакавіка 2023.
  15. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси (руск.). pressball.by.
  16. Сергей Политевич дебютирует в составе национальной сборной Беларуси (руск.). football.by (21 мая 2014). Праверана 16 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць