Аляксандр Рычардавіч Суліма

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксандр Суліма)

Аляксандр Суліма (нар. 1 жніўня 1979, Гродна) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2006). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане».

Футбол
Аляксандр Суліма
Поўнае імя Аляксандр Рычардавіч Суліма
Нарадзіўся 1 жніўня 1979(1979-08-01)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2002 Беларусь Нёман (Гродна) 79 (-69)
1996—1999   Беларусь Нёман-2 (Гродна) 73 (-102)
2003 Расія Лада (Тальяці) 12 (-17)
2003—2004 Беларусь Нёман (Гродна) 44 (-46)
2005—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 127 (-144)
2010—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 56 (-50)
2014 Беларусь Нёман (Гродна) 13 (-15)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (-4)
2004—2006 Беларусь Беларусь 6 (-7)
Трэнерская кар’ера
2015—2019 Беларусь Беларусь (да 21) брамнікі
2019—2021 Беларусь Беларусь брамнікі
2022— Беларусь Нёман (Гродна) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2014

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец гродзенскага футбола, доўгі час гуляў за гродзенскі «Нёман». З 2005 года быў асноўным брамнікам мінскага МТЗ-РІПА, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У 2012 годзе замацаваўся ў аснове дынамаўцаў і быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком клуба ў сезоне.

У сезоне 2013 быў выцеснены Аляксандрам Гутарам, і толькі ў жніўні заняў месца ў асноўным складзе. У кастрычніку 2013 года разам з Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[3], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4].

У студзені 2014 года вярнуўся ў склад «Нёмана»[5]. Спачатку быў асноўным брамнікам, але 25 мая 2014 у матчы з «Белшынай» прапусціў 3 галы пасля грубых памылак і у другім тайме быў заменены на Маруса Рапаліса. У далейшым Рапаліс стаў асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года Суліма вярнуўся ў браму, але пасля чарговага няўдалага матча (31 жніўня 2014 года супраць БАТЭ, лік 1:2) перастаў трапляць у склад і больш на полі ў сезоне 2014 не з’яўляўся. У снежні 2014 года пакінуў «Нёман» па заканчэнні кантракта[6][7].

Міжнародная кар’ера

правіць

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У красавіку 2015 года папоўніў трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасці трэнера брамнікаў. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Міхаіла Мархеля, які раней узначальваў моладзевую зборную, галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, Суліма ўвайшоў у яго штаб[8]. У 2021 годзе заставаўся трэнерам брамнікам збронай пасля прызначэння галоўным трэнерам Георгія Кандрацьева, пакінуў штаб зборнай у лістападзе 2021 года[9].

У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане»[10]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[11].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[12].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Aleksandr Sulima // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Sulima // FBref.com
  3. Минское "Динамо": "Политевич и Сулима переведены в дубль на основе анализа" (руск.). football.by (8 кастрычніка 2013). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. Александр Сулима покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (16 кастрычніка 2013). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Футбол. Александр Сулима вернулся в "Неман" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
  6. Александр Сулима: «В „Немане“ работал до конца и понимал, что в Гродно не останусь и меня здесь не оставят» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Рапалис, Ясинский и Зубович могут покинуть «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси (руск.). football.by (20 чэрвеня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Александр Сулима покинул тренерский штаб сборной Беларуси (руск.). football.by (17 лістапада 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Сулима вошел в тренерский штаб "Немана" (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  11. Два ассистента Игоря Ковалевича продолжат работу в его штабе (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі

правіць