ФК Нёман-2 Гродна
другая каманда беларускага футбольнага клуба «Нёман» з Гродна
ФК Нёман-2 — другая каманда беларускі футбольнага клуба «Нёман» з горада Гродна.
Нёман-2 | |
---|---|
Заснаваны | 1979 |
Расфарміраваны | 1999 |
Горад | Гродна, Беларусь |
Чэмпіянат | Другая ліга |
1999 | 8 месца у падгрупе Б |
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 1979 пад назвай «Алімп», да 1991 гуляў у чэмпіянаце БССР. З 1992 клуб выступаў пад назвай «Хімвалакно» у Другой лізе. У 1996, пасля вылету ў Трэцюю лігу, «Хімвалакно» стала другой камандай гродзенскага «Нёмана» пад назвай «Нёман-2». «Нёман-2» гуляў у Другой лізе да 1999, пасля чаго «Нёман» перастаў выстаўляць другую каманду.
Папярэднія назвыПравіць
- 1979—1989: «Алімп»
- 1990—1991: «Верас»
- 1992—1995: «Хімвалакно»
- 1996—1999: «Нёман-2»
ДасягненніПравіць
- Лепшае дасягненне ў Першай лізе (да 1998 Другая ліга)— 8 месца (1992)
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Другая (Д2) | 8 | 15 | 6 | 3 | 6 | 12–16 | 15 | 1/32 фінала | |
1992–93 | Другая (Д2) | 9 | 30 | 11 | 8 | 11 | 31–32 | 30 | ||
1993–94 | Другая (Д2) | 13 | 28 | 4 | 10 | 14 | 20–41 | 18 | ||
1994–95 | Другая (Д2) | 12 | 30 | 7 | 11 | 12 | 15–35 | 25 | 1/16 фінала | |
1995 | Другая (Д2) | 15 | 14 | 0 | 4 | 10 | 7–25 | 4 | 1/8 фінала | Вылет у Трэцюю лігу |
1996 | Трэцяя - А (Д3) | 14 | 28 | 4 | 4 | 20 | 30–51 | 16 | ||
1997 | Трэцяя - Б (Д3) | 12 | 28 | 7 | 6 | 15 | 43–51 | 27 | ||
1998 | Другая - Б (Д3) | 6 | 30 | 13 | 11 | 6 | 43–31 | 50 | Змена назваў ліг | |
1999 | Другая - Б (Д3) | 8 | 22 | 7 | 5 | 10 | 26–40 | 26 |