Марус Рапаліс

літоўскі футбаліст

Марус Рапаліс (літ.: Marius Rapalis; нар. 22 сакавіка 1983, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Марус Рапаліс
Нарадзіўся 22 сакавіка 1983(1983-03-22)[1] (41 год)
Грамадзянства  Літва
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2008 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 42 (-42)
2003   Літва Палонія (Вільнюс)
2005   Літва Палонія (Вільнюс)
2008—2009 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 0 (0)
2009 Літва Ветра (Вільнюс) 0 (0)
2010 Літва Судува (Марыямпале) 9 (-6)
2010 Літва Шаўляй 4 (-1)
2011—2012 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 42 (-24)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 22 (-22)
2015—2016 Літва Тракай 49 (-43)
2016 Латвія Спартак (Юрмала) 1 (-1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Літва Літва (да 21) 1 (-1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 мая 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Доўгі час выступаў за вільнюскі «Жальгірыс». У 2008 годзе стаў іграком «Таўрыі», выступаў за моладзевы склад гэтага клуба. У 2009 годзе вярнуўся ў Літву, выступаў за розныя клубы.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[2]. У гродзенскім клубе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка, у сезоне 2013 двойчы з’явіўся ў стартавым складзе ў матчах Кубка Беларусі, а ў самым канцы сезона правёў два матчы ў чэмпіянаце пасля таго, як Чэрнік атрымаў траўму.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. Сезон 2014 пачаў як другі брамнік пасля Аляксандра Сулімы, але пазней з-за няўдалай гульні апошняга заняў месца асноўнага брамніка «Нёмана».

Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Нёман» з-за фінансавых праблем клуба[4] і ў снежні 2014 года падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Тракай»[5]. У жніўні 2016 года стаў іграком юрмальскага «Спартака», дзе ў якасці другога брамніка дапамог камандзе выйграць чэмпіёнства. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2002 годзе гуляў за моладзевую зборную Літвы.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць