Васіль Андрэевіч Драздоў
Васіль Андрэевіч Драздоў (нар. 3 мая 1975, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца, спартыўны функцыянер. Дырэктар ФК «Гомель».
Нарадзіўся |
3 мая 1975 (49 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 мая 1975 года ў Гомелі.
Пачаў выступаць на дарослым узроўні ў 1993 годзе ў складзе ФК «Гомель» (каманда тады называлася «Гомсельмаш»). У 1995 годзе са сваім клубам выляцеў з вышэйшай лігі Беларусі ў першую, дзе правёў тры сезоны. Стаў пераможцай першай лігі ў 1997 годзе. У 1999 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, у 2002 годзе — уладальнікам Кубка Беларусі. Пакінуў каманду перад чэмпіёнскім сезонам 2003 гады. Усяго за «Гомель» згуляў 222 матчаў у чэмпіянатах Беларусі і забіў 2 галы, з іх у вышэйшай лізе — 159 матчаў. Правёў адзін матч у Кубку УЕФА, таксама ўдзельнічаў у гульнях Кубка Інтэртота.
У 2003 годзе перайшоў у гомельскі «ЗЛіН», які гуляў у першай лізе. У 2004 годзе выступаў за аўтсайдара чэмпіянату Казахстана «Акжайык» (Уральск), згуляў 24 матчы ў вышэйшай лізе. Пасля вяртання на Радзіму правёў яшчэ адзін сезон за «ЗЛіН», а ў 2006-м выступаў за аб’яднаную каманду «Мазыр-ЗЛіН», аснову якой склала фінансава нестабільная мазырская «Славія». Пасля сезону 2006 года завяршыў гульнявую кар’еру.
Пасля гэтага некалькі гадоў працаваў у структуры ФК «Гомель» — трэнерам, адміністратарам, начальнікам каманды. Затым працаваў на кіраўнічых пасадах у дзяржаўных спартовых структурах Гомельскага раёна і вобласці. У сакавіку 2020 года прызначаны дырэктарам ФК «Гомель»[1].
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2001/02
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі: 1999
- Пераможца Першай лігі Беларусі (Д2): 1997