Андрэй Васілевіч Клімовіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Андрэй Клімовіч)

Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Волга» з Ульянаўска.

Футбол
Андрэй Клімовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Васілевіч Клімовіч
Нарадзіўся 27 жніўня 1988(1988-08-27)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 90 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Волга (Ульянаўск)
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 20 (-28)
2007—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2009   Беларусь Баранавічы 12 (-15)
2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 25 (-35)
2011—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 51 (-68)
2014 Беларусь Гомель 27 (-33)
2015—2016 Беларусь Мінск 56 (-51)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 17 (-9)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 46 (-25)
2019—2021 Расія Арэнбург 55 (-58)
2021—2022 Расія Кубань (Краснадар) 17 (-29)
2022— Расія Волга (Ульянаўск) 24 (-23)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2019 Беларусь Беларусь 2 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Баранавічы».

Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезона 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[4]. У першым жа матчы сезона, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0.

У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[5]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезона 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезона, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[8].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[10].

У жніўні 2019 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ па выніках сезона 2020/21. У чэрвені 2021 года стла вядома, што «Арэнбург» не будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[12].

У ліпені 2021 года папоўніў склад краснадарскай «Кубані», якая выйшла ў ФНЛ[13]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года быў выстаўлены клубам на транфер[14], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выхадзіў. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Кубань»[15].

У жніўні 2022 года стаў іграком ульянаўскай «Волгі»[16], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года, нягледзячы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[17].

Міжнародная кар’ера

правіць

Упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў жніўні 2014 года[18], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Andrey Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Klimovich // FBref.com
  3. https://www.fcvu.ru/news/vse-novosti/1157-andrej-klimovich-stal-igrokom-volgi
  4. Андрей Климович подписал контракт с "Гомелем"
  5. Андрей Климович сменил "Гомель" на "Минск"
  6. Андрей Климович продлил контракт с "Минском"
  7. Андрей Климович стал игроком минского "Динамо"
  8. Климович покинул минское «Динамо»
  9. "Шахтер" объявил о подписании Андрея Климовича
  10. "Шахтер" на два года продлил контракт с Климовичем
  11. Официально: Андрей Климович стал игроком "Оренбурга"
  12. "Оренбург" не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем
  13. Футбол. Андрей Климович будет выступать за "Кубань" Архівавана 5 снежня 2021.
  14. "Кубань" выставила на трансфер Андрея Климовича
  15. "Кубань" расторгла контракт с Андреем Климовичем
  16. Андрей Климович стал игроком "Волги"
  17. Андрей Климович остается в "Волге" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  18. Андрей Климович вызван в сборную Беларуси