Валерый Генадзевіч Фамічоў
Валерый Фамічоў (нар. 23 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Энергетык-БДАТУ» з Мінска.
Поўнае імя | Валерый Генадзевіч Фамічоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Казахстан |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 202 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 94 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Энергетык-БДАТУ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Адзін з самых высакарослых беларускіх брамнікаў (рост 202 см).
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Камунальнік». Пасля распаду «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе стаў асноўным брамнікам і выйграў Другую лігу 2010.
Сезон 2011 правёў у якасці другога брамніка ў бабруйскай «Белшыне», а ў снежні 2011 трапіў у склад «Брэста», дзе стаў асноўным брамнікам.
«Шахцёр» і «Ардуспор»
правіцьУ лютым 2013 перайшоў у казахскі «Шахцёр» з Караганды[4] і прыняў грамадзянства Казахстана. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і ніводнага разу не з’явіўся на полі.
У верасні 2013 быў аддадзены ў арэнду клубу «Ардуспор» з першай турэцкай лігі[5]. Дзякуючы казахстанскаму грамадзянству не лічыўся легіянерам у Турцыі. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі.
У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з Шымкента[6], але ў выніку ў красавіку 2014 быў заяўлены за «Шахцёр»[7]. У чэрвені 2014 года, так і не згуляўшы за карагандзінскі клуб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай аснове[8]. Аднак у новым сезоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горш, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 года Фамічоў пакінуў Турцыю.
«Дынама» Брэст
правіцьЗ лютага 2015 трэніраваўся разам з брэсцкім «Дынама»[9] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе брэсцкага клуба. Быў асноўным брамнікам, удалай гульнёй дапамог «Дынама» паспяхова пачаць чэмпіянат 2015. Аднак, 16 чэрвеня 2015 года кантракт з-за фінансавых праблем клуба быў разарваны[10].
«Алмалык»
правіцьУ ліпені 2015 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком «Алмалыка»[11].
«Тарпеда-БелАЗ»
правіцьУ студзені 2016 года Валерый вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У жодзінскім клубе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Ягора Хаткевіча і стаць першым брамнікам. 21 мая 2016 года, адбіўшы тры пасляматчавыя пенальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпеда-БелАЗ» заваяваць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У снежні 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[13]. У пачатку сезона 2017 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў.
«Ардабасы»
правіцьУ чэрвені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Фамічова ў казахстанскі клуб «Ардабасы»[14]. Да канца сезона 2017 ён, аднак, так і не з’явіўся на полі. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што брамнік пакінуў каманду[15], хоць пазней у яе складзе адправіўся на збор у Турцыю[16]. У сезоне 2018 не выступаў.
Вяртанне ў Беларусь
правіцьУ лютым 2019 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[17]. Згуляў за каманду ў трох матчах, галоў не прапускаў. У ліпені 2019 года па ўзаемнай згодзе пакінуў каманду[18] і неўзабаве далучыўся да мінскага НФК[19].
У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[20], які змяніў назву на «Крумкачы». Восенню 2020 года пакінуў каманду.
У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Энергетык-БДАТУ» з Другой лігі, дзе стаў выконваць функцыі трэнера брамнікаў.
У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[21].
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Крыніцы
правіць- ↑ Valeri Fomichev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valeriy Fomichev // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/valery_fomichev/
- ↑ Футбол. Валерий Фомичев стал игроком карагандинского «Шахтера»
- ↑ «Шахтер» подтвердил переход Фомичева в «Ордуспор»(недаступная спасылка)
- ↑ Валерий Фомичев находится на просмотре в «Ордабасы»
- ↑ Валерий Фомичев вернулся в карагандинский «Шахтер»
- ↑ Фомичев перешел в турецкий «Ордуспор»
- ↑ Валерий Фомичев тренируется с брестским «Динамо»
- ↑ Фомичев расторг контракт с брестским «Динамо»
- ↑ Валерий Фомичев перешел в узбекский «Алмалык»
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ↑ Валерий Фомичев заключил новый контракт с «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Валерий Фомичев перешел в «Ордабасы»
- ↑ "Ордабасы" расстался с Фомичевым
- ↑ Фомичев тренируется с «Ордабасы»
- ↑ Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО)
- ↑ Фомичёв расстался с "Арсеналом"
- ↑ Валерий Фомичев перешел в НФК
- ↑ Фомичев продлил контракт с НФК
- ↑ Осипенко, Фомичев, Трапашко и другие получили тренерские лицензии "С" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)