Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч
Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Атырау» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 ліпеня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 91 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атырау | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьГуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна[3].
З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6].
Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт[7]. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].
У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Памазанам, а з лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасці ясноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[16].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020
Крыніцы
правіць- ↑ Yahor Hatkevich // FBref
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/hatkevich-yahor
- ↑ МТЗ-РИПО отдало двух футболистов в аренду в Швецию (руск.). football.by (5 жніўня 2008). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ «Гомель» подписал контракт с голкипером Егором Хаткевичем (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (29 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Егор Хаткевич стал игроком ФК «Нафтан» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (8 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Директория Боровского (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022.
- ↑ Егор Хаткевич подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Егор Хаткевич продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Егор Хаткевич стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ "Ислочь" продлила контракт с Хаткевичем (руск.). football.by (16 лістапада 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Хаткевич покинул "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Хаткевич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (16 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ "Атырау" официально объявил о переходе Егора Хаткевича (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Егор Хаткевич продолжит выступать в команде Виталия Жуковского (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.