Мікалай Леанідавіч Раманюк

(Пасля перасылкі з Мікалай Раманюк)

Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».

Футбол
Мікалай Раманюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Леанідавіч Раманюк
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1984(1984-06-02)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія-Мазыр
Нумар 84
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 Беларусь Мазыр 1 (-1)
2001 — 2002 Беларусь Палессе (Козенкі) 28 (-49)
2003 — 2005 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (-6)
2006 — 2007 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 44 (-45)
2008 — 2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 79 (-104)
2014 Беларусь Гомель 5 (-8)
2015 — 2016 Беларусь Славія-Мазыр 44 (-71)
2017 — 2019 Беларусь Гарадзея 33 (-37)
2020 — Беларусь Славія-Мазыр

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.

У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[2]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[3]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].

У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[5], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[6]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[7]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[8]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[9].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[10].

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2012

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000 Д3 Мазыр   1 -1
2001 Д3 Палессе   12 -24
2002 Д3 Палессе   16 -25
2003 дубль Славія   11 -12
2004 дубль Славія   17 -16
2005 Д1 Славія   2 -6
2006 Д2 Ведрыч-97   20 -21
2007 Д2 Ведрыч-97   24 -24
2008 Д1 Нафтан   6 -4
2009 Д1 Нафтан   9 -7
2010 Д1 Нафтан   11 -14
2011 Д1 Нафтан   33 -45
2012 Д1 Нафтан   14 -25
2013 Д1 Нафтан   6 -9
2014 Д1 Гомель   5 -8
2015 Д1 Славія-Мазыр   14 -22
2016 Д1 Славія-Мазыр   30 -49
2017 Д1 Гарадзея   17 -17
2018 Д1 Гарадзея   16 -20
2019 дубль Гарадзея   4 -5

Зноскі

СпасылкіПравіць