Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Васілючак)

Уладзіслаў Васілючак (нар. 28 сакавіка 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Футбол
Уладзіслаў Васілючак
Поўнае імя Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак
Нарадзіўся 28 сакавіка 1994(1994-03-28)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Туран
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (-23)
2016   Беларусь Смаргонь 5 (-4)
2016   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 9 (-20)
2017—2018   Беларусь Гарадзея 15 (-21)
2019   Беларусь Ліда 13 (-11)
2019   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2020—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 18 (-28)
2022 Беларусь Нёман (Гродна) 15 (-15)
2023 Беларусь Слуцк 13 (-16)
2023 Азербайджан Кяпаз (Гянджа) 6 (-9)
2024— Казахстан Туран (Туркестан)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (-2)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 37 (-35)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (-0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2017

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезона 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта[3]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець рэгулярную ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[4], аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 года нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года[5], а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезона 2016[6]. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[7], дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[8].

У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею»[9]. Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман»[10]. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[11]. У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[12]. У другой палове сезона 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[13], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 года перабраўся ў «Іслач»[14]. У «Іслачы» быў другім брамнікам, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Нёман»[15], аднак у студзені 2020 года, пакінуўшы гродзенскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў брамнікам «Іслачы» на рэгулярнай аснове[16]. У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[18]. Пачынаў сезон 2022 на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары» і расійскім «Дынама» з Махачкалы, але не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 года папоўніў склад «Слуцка»[19], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[20] і неўзабаве стаў іграком азербайджанскага «Кяпаза»[21]. Пакінуў «Кяпаз» у лютым 2024 года[22].

У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Туранам»[23].

Міжнародная кар’ера

правіць

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0).

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман   5 −8
2012 дубль Нёман   17 −21
2013 дубль Нёман   10 −11
2014 дубль Нёман   16 −15
2015 Д1 Нёман   10 −20
2016 (1) Д2 Смаргонь   5 −4
2016 (2) Д1 Граніт   9 −20
2017 Д1 Гарадзея   13 −18
2018 (1) Д1 Гарадзея   2 −3
2018 (2) Д1 Нёман   1 −3
2019 (1) Д2 Ліда   13 −11
2019 (2) дубль Іслач   3 −3
2020 Д1 Іслач   1 −2
2021 Д1 Іслач   17 −6
2022 Д1 Нёман   15 −15
2023 (1) Д1 Слуцк   13 −16
2023/24 (1) Д1 Кяпаз   6 −9

Крыніцы

правіць
  1. Vladislav Vasilyuchek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/1.html
  3. Просмотр Василючека в «Крыльях Советов» не завершился подписанием контракта (руск.). by.tribuna.com.
  4. Football.by: Василючек перейдет в «Лиду» на правах аренды (руск.). by.tribuna.com.
  5. Владислав Василючек до 2018 года продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (7 красавіка 2016). Праверана 4 красавіка 2024.
  6. "Неман" отдал Владислава Василючека в аренду "Сморгони" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 4 красавіка 2024.
  7. Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом" (руск.). football.by (26 ліпеня 2016). Праверана 4 красавіка 2024.
  8. У 19 игроков "Немана" истекли контракты (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 4 красавіка 2024.
  9. "Неман" отдал Василючека в аренду "Городее" (руск.). football.by (21 снежня 2016). Праверана 4 красавіка 2024.
  10. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Василючек на два года продлил контракт с "Неманом" и вновь уедет в аренду в "Городею" (руск.). football.by (20 снежня 2017). Праверана 4 красавіка 2024.
  12. Василючек покинул "Городею" (руск.). football.by (3 жніўня 2018). Праверана 4 красавіка 2024.
  13. "Неман" отдал Василючека в аренду "Лиде" (руск.). football.by (14 сакавіка 2019). Праверана 4 красавіка 2024.
  14. Василючек вернулся в "Неман" из аренды в "Ислочи" (руск.). football.by (27 ліпеня 2019). Праверана 4 красавіка 2024.
  15. Василючек вернулся в "Неман" из аренды в "Ислочи" (руск.). football.by (7 снежня 2019). Праверана 4 красавіка 2024.
  16. "Ислочь" подписала Василючека (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 4 красавіка 2024.
  17. Четыре игрока покинули "Ислочь" (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 4 красавіка 2024.
  18. Василючек вернулся в "Неман" (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 4 красавіка 2024.
  19. Василючек пополнил ряды "Слуцка" (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 4 красавіка 2024.
  20. "Слуцк" расстался с Василючеком и остался с 40-летним Панкратовым (руск.). football.by (2 ліпеня 2023). Праверана 4 красавіка 2024.
  21. Владислав Василючек заключил контракт с "Кяпазом" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 4 красавіка 2024.
  22. Владислав Василючек покинул "Кяпаз" (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 4 красавіка 2024.
  23. Владислав Василючек заключил контракт с "Тураном" (руск.). football.by (1 красавіка 2024). Праверана 4 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць