Махачкала
Махачкала (руск.: Махачкала) — горад (з 1857) у Расіі, сталіца Дагестана. Насельніцтва 759 тыс. чал. (2021). Нацыянальны склад (1989): рускія — 21,5 %; аварцы — 19,1 %; кумыкі — 14,3 %; лакцы — 9,5 %; даргінцы — 11,1 %; лезгіны — 9,6 %. Заснаваны ў 1844 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Махачкала размешчаная на заходнім беразе Каспійскага мора, на вузкай паласе Прыморскай нізіны, ля падножжа гары Таркітаў, каля перадгор’яў Вялікага Каўказа, за 2166 км ад Масквы.
Машынабудаванне і металаапрацоўка: вытворчасць электразварачнага абсталявання, сепаратараў, шматкоўшавых экскаватараў, прыбораў, абсталявання для харчовай прамысловасці і інш. Хімічная і лёгкая прамысловасць (у тым ліку рыбная, кансервавая, вінаробная). Вытворчасць будматэрыялаў: шкловалакно, сілікатная цэгла, жалезабетонныя канструкцыі. Махачкалінскі гандлёвы порт здзяйсняе перевалку грузаў, у асноўным нафтапрадуктаў, якія паступаюць з Баку, Туркменбашы, Астрахані і інш.
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Аляксеевіч Данелія (1920—2012) — беларускі мастак.
- Юрый Рыгоравіч Ягораў (1925—1994) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт.