Уладзімір Станіслававіч Гаеў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Уладзімір Гаеў)

Уладзімір Гаеў (нар. 28 кастрычніка 1977, Мазыр) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк».

Футбол
Уладзімір Гаеў
Поўнае імя Уладзімір Станіслававіч Гаеў
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1977(1977-10-28)[1][2] (47 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1995 Беларусь МПКЦ-2 (Мазыр) 5 (-2)
1996—2002 Беларусь Славія (Мазыр) 79 (-95)
1999—2000   Беларусь Мазыр 5 (-5)
2001   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 10 (-5)
2003 Беларусь Гомель 15 (-7)
2003—2006 Румынія Дынама (Бухарэст) 38 (-30)
2007 Украіна Чарнаморац (Адэса) 2 (-3)
2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 7 (-7)
2008   Беларусь Савіт (Магілёў) 15 (-26)
2009—2010 Беларусь Гомель 49 (-59)
2011—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 115 (-152)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Беларусь Беларусь 4 (-6)
Трэнерская кар’ера
2016—2017 Беларусь Славія (Мазыр) брамнікі
2018— Беларусь Слуцк брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі».

У пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе.

У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 года, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў»[3].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2006—2007 гадах згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба[4]. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку»[5].

У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Vladimir Gaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Uladzimir Hayew // FBref
  3. «Торпедо-БелАЗ» — «Славия». Гаев, отыграв «на ноль», вступил в белорусский «Клуб сухих вратарей» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (3 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2013.
  4. Весенняя поверка. “Славия”. Не лаптем щи хлебать (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2016.
  5. Гаев будет работать тренером вратарей в «Слуцке» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Александр Гуринович продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.