ФК Энергетык-БДУ

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Зорка-БДУ Мінск)

«Энергетык-БДУ» — беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Энергетык-БДУ
ФК Энергетык-БДУ (2022).png
Мянушкі студэнты, армейцы
Заснаваны 1996
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Аляксандр Захарчэня
Галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 14 месца ў Вышэйшай лізе, паражэнне ў стыкавых матчах
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

2013 правіць

У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].

2014 правіць

У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

2015 правіць

У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

2016 правіць

У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

2017 правіць

У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

2018 правіць

У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў.

2019 правіць

Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

2020 правіць

У 2020 годзе ў сувязі з новымі правіламі АБФФ каманда мусіла з мая праводзіць дамашнія матчы на пляцоўцы з натуральным пакрыццём, а паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы «Энергетык-БДУ» праводзіў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Каманда добра пачала сезон, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

2021 правіць

У сезоне 2021 каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбекскіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх ігракоў. З мая дамашнія матчы клуб праводзіў на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сезона «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сезон на 13-м месцы.

2022 правіць

У пачатку 2022 года клуб пакінулі лідары, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаны футбалісты з Узбекістана. У лютым клуб пакінуў галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі, на яго месца заступіў Павел Раднёнак (пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандр Паўлаў, а агулам за трэніровачным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч). У чэмпіянаце клуб выступаў паспяхова і хутка апынуўся сярод лідараў, да канца сезона змагаўся за першы радок. У выніку «Энергетык-БДУ» сенсацыйна заваяваў сярэбраныя медалі, а нападнік клуба Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

2023 правіць

У пачатку 2023 года клуб пакінула значная колькасць ігракоў, якія былі лідарамі каманды ў мінулым годзе, яны перайшлі ў больш статусныя клубы. Сезон каманда пачала няўпэўнена і хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. 11 мая 2023 года па выніках справы па дагаварным матчам клуб быў пакараны: пазбаўлены сярэбраных медалёў 2022 года, 20 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 10 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Анатоль Юрэвіч і Арам Абд-аль-Маджыд[4]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе канферэнцый[5]. 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» быў пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[6]. У выніку штрафаў каманда апынулася ў канцы табліцы, дзе змагалася з іншымі аштрафаванымі клубамі — салігорскім «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Прапусціўшы наперад «Шахцёр», сталічны клуб пэўны час знаходзіўся на апошнім радку, і толькі перамога ў апошнім туры дазволіла «Энергетыку-БДУ» абысці «Белшыну» і заняць перадапошняе месца. Пасля паражэння ў стыкавых матчах ад «Віцебска» каманда апусцілася ў Першую лігу.

Эмблемы правіць

Папярэднія назвы правіць

  • 1996—1997: «Зорка»
  • 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ»
  • 2005—2016: «Зорка-БДУ»
  • з 2017: «Энергетык-БДУ»

Дасягненні правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на май 2024 года[7].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Канстанцін Вератынскі 2006
13   Бр Дзяніс Селядцоў 2003
22   Бр Вадзім Казлоўскі 2005
4   Аб Ілья Казакоў 2005
12   Аб Яўген Война 2000
21   Аб Сяргей Волкаў 2001
23   Аб Арцём Глацько 2004
25   Аб Арсеній Сокал 2005
26   Аб Мацвей Барысевіч 2003
27   Аб Мікіта Салановіч (у арэндзе з «Белшыны») 2005
28   Аб Ягор Кананчук 2004
  Аб Максім Казюрэнка 2000
5   ПА Сцяпан Гоманаў 2005
Паз. Імя Нар.
6   ПА Іван Агееў 2005
8   ПА Іван Семін 2002
10   ПА Магамедэмін Рабаданаў 2002
16   ПА Даніла Гаўрыльчук 2005
19   ПА Ягор Лукашэнка 2005
20   ПА Магамед Тагаеў 2003
24   ПА Арсеній Вайнер 2001
7   Нап Амірбек Бакаеў 2004
9   Нап Даніла Чуль (капітан) 2005
14   Нап Мікіта Бабчонак 1999
17   Нап Артур Старавойтаў 2004
29   Нап Данііл Лясько 2007

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — Б (Д3) 3 26 17 4 5 63–24 55
1997 Трэцяя — А (Д3) 4 26 14 5 7 56–38 47 Змена назваў ліг
1998 Другая — А (Д3) 1 26 18 2 6 67–27 56 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
1999 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 38–57 33
2000 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 47–35 52 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 2 28 19 5 4 74–21 62 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 6 16 28–48 18 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 4 19 23–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 8 15 31–56 29 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 5 18 24–60 14 Паўфінал   Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 12 26 5 10 11 32–39 25 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 14 26 2 4 20 17–58 10 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2008 Другая (Д3) 4 30 15 8 7 59–28 53 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 7 26 11 6 9 40–34 39 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 5 34 15 10 9 76–47 55 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 8 30 12 6 12 40–32 42 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2014 Першая (Д2) 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32 фіналу
2016 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 2 28 21 4 3 69–23 67 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 9 13 35–42 33 1/8 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 2[A] 30 18 6 6 50–27 60 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 14 28 7 6 15 25–42 4[B] 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[C] 2 0 1 1 0–1   Вылет у Першую лігу
  1. Клуб пазбаўлены сярэбраных медалёў чэмпіянату 2022 года па выніках справы аб дагаварных матчах[4].
  2. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[4]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[6].
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2023 (0:0, 0:1).

Галоўныя трэнеры правіць

Заўвагі правіць

  1. Клуб пазбаўлены сярэбраных медалёў чэмпіянату 2022 года па выніках справы аб дагаварных матчах[4].

Крыніцы правіць

  1. «Звезда-БГУ» может выступить в первой лиге в сезоне-2014 (руск.). by.tribuna.com.
  2. Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси (руск.). football.by (26 сакавіка 2014). Праверана 6 снежня 2023.
  3. «Звезда-БГУ» переименована в «Энергетик-БГУ» (руск.). by.tribuna.com.
  4. а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  5. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  6. а б Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  7. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.

Спасылкі правіць