Аляксей Юр’евіч Панкавец

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксей Панкавец)

Аляксей Панкавец (нар. 18 красавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у літоўскім клубе «Дайнава» з Алітуса.

Футбол
Аляксей Панкавец
Поўнае імя Аляксей Юр’евіч Панкавец
Нарадзіўся 18 красавіка 1981(1981-04-18)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Дайнава
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Беларусь Атака (Мінск) 16 (2)
1996—1997   Беларусь Атака-407 (Мінск) 15 (2)
1998 Беларусь Камунальнік (Слонім) 5 (0)
1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 12 (4)
2000—2002 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 78 (2)
2003—2006 Беларусь Гомель 110 (8)
2006—2009 Украіна Харкаў 56 (0)
2009 Беларусь Мінск 11 (0)
2010—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 61 (0)
2012 Беларусь Дынама (Мінск) 15 (1)
2013—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 130 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
2006 Беларусь Беларусь 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
2022 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2023— Літва Дайнава (Алітус) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера

правіць

Выступаў за розныя беларускія клубы, у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны ў складзе «Гомеля». Потым на працягу трох гадоў гуляў ва Украіне за клуб «Харкаў». У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Мінск», брэсцкае «Дынама».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», але ў мінскім клубе не здолеў стаць іграком асновы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сезона некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы фланг абароны.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[5], у новым сезоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 года, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[6]. У студзені 2017 года стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіна і на наступны сезон[7].

Трэнерская кар’ера

правіць

У студзені 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнера. Пакінуў жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[9].

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера па АФП[10]. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[11].

У лютым 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб літоўскай «Дайнавы», дзе стаў дапамагаць Сяргею Кузняцову ў асноўнай камандзе, а таксама ўзначаліў рэзервовую каманду «Дайнава B» у Трэцяй лізе.

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[12], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[13].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2006 годзе згуляў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Aleksey Pankovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Pankavets // FBref.com
  3. Футбол. Алексей Панковец перешел в "Торпедо-БелАЗ"
  4. Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
  5. "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  6. Клуб Алейникова. Алексей Панковец. Кучук учил “выжимать сцепление”
  7. Алексей Панковец продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2017. Праверана 14 студзеня 2017.
  8. Панковец завершил карьеру игрока и вошел в тренерский штаб «Торпедо-БелАЗ»
  9. Зеневич, Панковец и Ржевский покинули "Торпедо-БелАЗ"
  10. Артем Челядинский. Приставка и. о. не давила(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2022. Праверана 5 лютага 2022.
  11. Вадим Скрипченко определился с кандидатурами ассистентов в минском "Динамо" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2023.
  12. Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В"
  13. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"