Алег Мікалаевіч Кавалёў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алег Кавалёў)

Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Футбол
Алег Кавалёў
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Кавалёў
Нарадзіўся 24 мая 1987(1987-05-24)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Беларусь Гомель 7 (-3)
2008   Беларусь ДБК-Гомель 14 (-6)
2011—2012 Беларусь ДБК-Гомель 55 (-87)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 48 (-54)
2015— Беларусь Гомель 108 (-90)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6].

У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[8]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага.

У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023[9].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Гомель   25 -48
2006 дубль Гомель   23 -23
2007 дубль Гомель   26 -25
2008 (1) Д3 ДБК-Гомель   14 -6
2008 (2) Д1 Гомель   2 -2
2009 дубль Гомель   16 -12
2010 Д2 Гомель   5 -1
2011 Д2 ДБК-Гомель   30 -34
2012 Д2 ДБК-Гомель   25 -53
2013 Д2 Ведрыч-97   18 -18
2014 Д2 Рэчыца-2014   30 -36
2015 Д1 Гомель   9 -15
2016 Д2 Гомель   26 -11
2017 Д1 Гомель   17 -13
2018 Д1 Гомель   8 -7
2019 Д1 Гомель   7 -11
2020 Д2 Гомель   19 -13
2021 Д1 Гомель   13 -11
2022 Д1 Гомель   9 -9

Зноскі