Філіп Сяргеевіч Рудзік
Філіп Сяргеевіч Рудзік (нар. 22 сакавіка 1987, Ленінград) — беларускі футбаліст расійскага паходжання, паўабаронца клуба «Мёры». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011).
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Філіп Сяргеевіч Рудзік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Філ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 сакавіка 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец санкт-пецярбургскай школы «Змена», у 2005 годзе быў запрошаны ў наваполацкі «Нафтан» галоўным трэнерам Вячаславам Акшаевым. З цягам часу стаў ключавым іграком навапалачан. Дапамог наваполацкаму клубу ў 2009 годзе стаць пераможцам Кубка Беларусі. Тады, падчас паўфінальных мачтаў супраць БАТЭ, вызначыўся вострымі выказваннямі ў адрас барысаўскага клуба, чым выклікаў незадаволенасць барысаўскіх аматараў. Пазней, у 2010 годзе, паглыбіў канфлікт з барысаўскімі фанатамі[5].
Тым не менш, у студзені 2011 года разам з Міхаілам Гардзейчуком падпісаў кантракт з БАТЭ. У сезоне 2011 стабільна з’яўляўся ў аснове, а сезон 2012 правёў менш удала, і клуб планаваў выставіць Рудзіка на трансфер. Але падчас падрыхтоўкі да сезона 2013 здолеў належным чынам праявіць сябе і застаўся ў БАТЭ. У пачатку 2013 года гуляў у аснове, за 8 матчаў забіў 3 галы. У маі 2013 года атрымаў траўму, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». У гомельскім клубе стаў асноўным іграком, гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, а ў снежні 2013 года перайшоў у казахстанскі клуб «Атырау»[6]. У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[7].
У чэрвені 2014 года пакінуў «Атырау»[8] і неўзабаве падпісаў кантракт з іншым казахстанскім клубам — «Спартаком» з Семея[9]. Па выніку сезона «Спартак» заняў апошняе месца і пакінуў мясцовую Прэм’ер-лігу, а Рудзік атрымаў статус свабоднага агента.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам польскай Экстраклясы «Гурнік» з Лэнчны[10]. Аднак замацавацца ў складзе польскага клуба не здолеў. Згуляўшы ў 15 матчах чэмпіянату і забіўшы адзін гол, Рудзік па заканчэнні кантракта 30 чэрвеня пакінуў «Гурнік»[11].
Пасля «Гурнік» прыбыў у стан наваполацкага «Нафтана», аднак ігрок і клуб не здолелі дамовіцца аб фінансавых умовах. У выніку 10 ліпеня 2015 года Філіп падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12]. Аднак замацавацца ў складзе салігорцаў не здолеў і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[13].
У студзені 2016 пасля прагляду падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу»[14]. У ліпені 2016 года адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[15]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы.
У пачатку 2017 года не трэніраваўся з «Нёманам», але ў лютым вярнуўся ў каманду і неўзабаве падоўжыў пагадненне на сезон 2017[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[17].
Першую палову сезона 2018 прапусціў з-за цяжкай траўмы. У жніўні 2018 года вярнуўся на поле, спачатку выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[18], аднак у чэрвені 2019 года кантракт датэрмінова быў скасаваны[19].
У ліпені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[20]. У жніўні і верасні гуляў у стартавым складзе, пазней перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года пакунуў «Гарадзею»[21].
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскімі «Крумкачамі»[22]. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[23], пасля чаго абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[24].
У ліпені 2021 года ў якасці аматара далучыўся да другалігавых «Мёраў»[25], дзе згуляў у двух матчах. У маі 2022 года стаў іграком «Смаргоні»[26], дапамог клубу па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года пакінуў «Смаргонь»[27].
Сезон 2023 пачаў у складзе «Мёраў».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2009 годзе стаў выклікацца Берндам Штангэ ў нацыянальную зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў у двух матчах за зборную, у 2011 годзе — яшчэ у двух.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2011, 2013
Крыніцы
правіць- ↑ Filipp Rudik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Filip Rudzik // FBref
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/filipp_rudik/
- ↑ Игрок "Нафтана" Рудик показал болельщикам голый зад Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Филипп Рудик подписал контракт с «Атырау» Архівавана 15 снежня 2013.
- ↑ Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство
- ↑ Филипп Рудик покинул "Атырау"
- ↑ Филипп Рудик подписал контракт с казахстанским "Спартаком"
- ↑ Рудик перешел в польский «Гурник»
- ↑ Футбол. Белорусский полузащитник Филипп Рудик уходит из польского "Гурника"
- ↑ Филипп Рудик подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Пятеро футболистов покидают "Шахтер"
- ↑ "Жетысу" объявил о подписании контракта с Филиппом Рудиком
- ↑ Филипп Рудик подписал контракт с "Неманом"
- ↑ Филипп Рудик подписал новый контракт с "Неманом"
- ↑ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом"
- ↑ "Неман" продлил контракт с Рудиком
- ↑ "Неман" расторг контракт с Рудиком
- ↑ Рудик перешел в "Городею"
- ↑ Рудик покинул "Городею"
- ↑ Рудик стал игроком НФК
- ↑ Филипп Рудик покинул НФК "Крумкачы"
- ↑ Филипп Рудик: "Я обманул Драгуна и Штанге, и сборная вырвала ничью в Румынии"
- ↑ Футбол. Филипп Рудик будет выступать за "Миоры" из второй лиги(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Филипп Рудик и Павел Горбач пополнили ряды "Сморгони"
- ↑ Рудик расстался со "Сморгонью" (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 14 лютага 2023.