Данііл Андрэевіч Сілінскі
Данііл Сілінскі (нар. 6 студзеня 2000, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» (у арэндзе з «Гомеля»).
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Данііл Андрэевіч Сілінскі | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 студзеня 2000[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 181 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 16 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не выратаваў «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў іграком асновы. У сакавіку 2021 года па вяртанні з арэнды падоўжыў кантракт з «Баранавічамі».
У ліпені 2021 года быў арандаваны «Смаргонню»[3]. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4].
У пачатку 2022 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам», а пасля далучыўся да «Энергетыка-БДУ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і дапамог «Энергетыку-БДУ» заняць другое месца. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[6].
У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля»[7]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[8] і быў на сезон аддадзены ў арэнду ў мінскае «Дынама»[9].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | Д2 | Баранавічы | 7 | 0 | |
2019 | Д2 | Баранавічы | 24 | 0 | |
2020 | Д2 | Слонім-2017 | 24 | 0 | |
2021 (1) | Д2 | Баранавічы | 11 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Смаргонь | 7 | 0 | |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 30 | 0 | |
2023 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | 14 | 0 | |
2023 (2) | Д1 | Гомель | 13 | 4 | |
2024 (пач.) | Д1 | Гомель | 1 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б Daniil Silinskiy // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/daniil-silinskiy/
- ↑ "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ "Даниил Силинский в «Энергетике»-БГУ". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ»(руск.). 2022-03-27. Архівавана з арыгінала 2022-03-27. Праверана 2022-03-27.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ Помимо Хусанова, "Энергетик"-БГУ покидают еще два лидера (руск.). football.by (21 ліпеня 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Силинский заключил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (10 жніўня 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Даниил Силинский продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (27 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Минское "Динамо" взяло в аренду Даниила Силинского (руск.). football.by (28 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.