Дзяніс Максімавіч Кавалевіч

беларускі футбаліст 2003 года нараджэння

Дзяніс Кавалевіч (нар. 29 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзяніс Кавалевіч
Поўнае імя Дзяніс Максімавіч Кавалевіч
Нарадзіўся 29 сакавіка 2003(2003-03-29)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
2014—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 3 (0)
2022— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2022   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 21 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 кастрычніка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец кобрынскай ДЮСШ, пазней гуляў на юнацкім узроўні за акадэміі салігорскага «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе стаў прыцягвацца да дубля дынамаўцаў.

У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб. Спачатку гуляў за дубль, неўзабаве стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 лістапада 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Віцебска» (2:0).

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў красавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра». У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену, тым не меней здолеў у сезоне 2022 адзначыцца 10 галамі.

У пачатку 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная кар’ера правіць

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама   14 4
2021 Д1 Рух   3 0
2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   21 10

Зноскі