ФК Тарына

італьянскі футбольны клуб

«Тарына» (італ.: Torino) — італьянскі футбольны клуб з горада Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб правёў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне італьянскага футбола. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца бардовы і белы.

Тарына
Torino FC Logo.png
Поўная назва Torino Football Club SpA
Заснаваны 1906
Горад Турын, Італія
Стадыён Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 27 958
Уладальнік Урбана Кайра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2021/22 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Апошняе чэмпіёнства клуба датавана сезонам 1975/76. Найвышэйшым поспехам клуба на еўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЕФА сезона 1991/92. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых паспяховых клубаў у італьянскім футболе ў плане перамог у чэмпіянаце. У 2005 годзе клуб быў перазаснаваны.

З сезона 2012/13 клуб гуляе ў Серыі A.

ГісторыяПравіць

Футбольны клуб «Тарына» быў заснаваны 3 снежня 1906 года пасля сустрэчы ў бвеласіпедным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі ігракамі клуба адразу сталі некалькі ігракоў «Ювентуса» на чале з Альфрэда Дзікам, які пакінуў «Ювентус» пасля таго, як клуб выказаў жаданне з’ехаць з Турына[1]. Акрамя Альфрэда Дзіка, іншымі заснавальнікамі клуба з’яўляюцца швейцарскі бізнесмен Ганс Шонбрад, які стаў першым старшынёй, і Віторыа Поца, які пазней стаў галоўным трэнерам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клуба стаў стадыён Веладрома Умберта I. Клуб папоўнілі такасама некаторыя ігракі з іншых клубаў, у тым ліку з клуба «Тарэнезэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол у «Ювентусе» і стварэнне «Тарына» не былі сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяння, якое стала вядома як Дэрбі дэла Моле[4].

«Тарына» прыняў удзел у першым у свеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паражэнне ў фінале ад швейцарскага клуба «Сервет» з лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клуб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клуба быў складзены не толькі са сваіх ігракоў, але і з ігракоў свайго суперніка «Ювентуса», але клуб не здолеў дайсці да фіналу[6].

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Этрыт Берыша 1989
2   ПА Брыян Баее 2000
3   Аб Пер Схюрс 1999
4   Аб Алесандра Буанджорна 1999
6   Аб Давід Зіма 2000
7   Нап Ян Карамо 1998
8   ПА Іван Іліч 2001
9   Нап Антоніа Санабрыя 1996
11   Нап П’етра Пелегры 2001
13   Аб Рыкарда Радрыгес (капітан) 1992
16   ПА Нікола Улашыч 1997
17   Аб Вільфрыд Сінго 2000
19   ПА Валентына Лазаро 1996
Паз. Імя Нар.
21   ПА Ндары Адапо 2000
23   Нап Дэмба Сек 2001
26   Аб Кофі Джыджы 1992
27   Аб Мергім Вайвода 1995
28   ПА Самуэле Рычы 2002
32   Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч 1997
34   Аб Ола Айна 1996
49   ПА Няманя Раданіч 1996
59   ПА Аляксей Міранчук 1995
77   ПА Караль Лінеці 1995
89   Бр Лука Гемела 2000
  ПА Раналду Віейра 1998
  Аб Эндру Гравілон 1998

Зноскі

СпасылкіПравіць