Рыкарда Іван Радрыгес Арая

швейцарскі футбаліст

Рыкарда Іван Радрыгес Арая (ісп.: Ricardo Iván Rodríguez Araya; нар. 25 жніўня 1992, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст іспана-чылійскага паходжання, крайні абаронца італьянскага клуба «Тарына» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Футбол
Рыкарда Радрыгес
Агульная інфармацыя
Мянушка Швейцарская жамчужына
Нарадзіўся 25 жніўня 1992(1992-08-25)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Швейцарыя
 Іспанія
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Тарына
Нумар 13
Маладзёжныя клубы
2001—2004 Швейцарыя Швамендынген
2004—2009 Швейцарыя Цюрых
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Швейцарыя Цюрых 36 (2)
2012—2017 Германія Вольфсбург 149 (15)
2017—2020 Італія Мілан 74 (1)
2020   Нідэрланды ПСВ 6 (0)
2020— Італія Тарына
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Швейцарыя Швейцарыя (да 17) 8 (3)
2009—2010 Швейцарыя Швейцарыя (да 18) 10 (4)
2010—2011 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 15 (5)
2011—2012 Швейцарыя Швейцарыя (да 23) 4 (0)
2011— Швейцарыя Швейцарыя 71 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 жніўня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

За клуб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнёру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыхскім дэрбі супраць «Грасхопера». З наступнымі сезонамі Рыкарда атрымліваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытання сярод заўзятараў клуба ў сезоне 2011/2012 стаў найлепшым футбалістам клуба.

13 студзеня 2012 года за 7,5 мільёнаў еўра ігрок быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў іграком асноўнага складу. Дэбют іграка прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» з лікам 1:0[3].

8 чэрвеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Радрыгеса ў «Мілан», з якім абаронца падпісаў чатырохгадовы кантракт[4]. У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да нідэрландскага ПСВ[5].

У жніўні 2020 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Тарына»[6].

Міжнародная кар’ера правіць

7 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у складзе зборнай Швейцарыі ў матчы супраць зборнай Уэльса, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швейцарцы трывалі паражэнне з лікам 0:2.

Дасягненні правіць

«Вольфсбург»:

Зноскі