ФК Кёльн

нямецкі футбольны клуб

«Кёльн» (ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.

Кёльн
Emblem 1.FC Köln.svg
Поўная назва 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.
Заснаваны 13 лютага 1948
Горад Кёльн, Германія
Стадыён Рэйн Энергі Штадыян
Умяшчальнасць: 50 000
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2021/22 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Раннія часыПравіць

У 1930-я — 1940-я гады ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных каманд прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя саюзы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія паспяхова выступалі ў сваім горадзе і прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіяната Рэйнланда, тым больш — у першынстве Германіі. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку каманд з Трыра, Ахена і Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэннем жыхароў гораду, якія ўсвядомілі неабходнасць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў звязаў, быў створаны адзін клуб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 года была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя саюзы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зліцця каманд сталі Франц Крэмер і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных ігракоў, кажучы сакраментальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Германіі разам з намі?».

Франц Крэмер стаў першым прэзідэнтам новай каманды і заставаўся ім аж да сваёй смерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сезонаў Крэмер сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафесійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клуб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Германіі.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэнні сезона, якая супала з карнавальнымі святамі, адзін з гасцей паднёс босу клуба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнера Генеса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку і ўсім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клуба і стаў адлюстроўвацца на лагатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ужо «Генес Сёмы».

У 1950-х і пачатку 1960-х гадоў футбалісты з берагоў Рэйна ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Германіі. Гэта было поспехам для клуба, якога зусім нядаўна не існавала. Поспехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафей краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале з лікам 4:0 быў пераможаны «Нюрнберг».

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
Брамнікі
1   Бр Тыма Горн 1993
20   Бр Марвін Швэбэ 1995
  Бр Юліян Ролаф 2001
Абаронцы
2   Аб Бена Шміц 1994
3   Аб Крысціян Педэрсен 1994
4   Аб Тыма Гюберс 1996
5   Аб Нікола Сольда 2001
15   Аб Лука Кіліян 1999
24   ПА Джуліян Шабо 1998
Паўабаронцы
6   ПА Эрык Мартэль 2002
7   ПА Дэян Любічыч 1997
8   ПА Дэніс Хусейнбашыч 2001
11   ПА Флорыян Кайнц 1992
Паз. Імя Нар.
Паўабаронцы
14   ПА Ёнас Гектар (капітан) 1990
17   ПА Кінгслі Шындлер 1993
25   ПА Тым Лемперле 2002
28   ПА Эльес Схіры 1995
37   ПА Лінтан Майна 1999
42   ПА Дымітрыс Лімніяс 1998
47   ПА Маціяс Олесен 2001
Нападнікі
9   Нап Себасцьян Андэрсан 1991
13   Нап Марк Ут 1991
21   Нап Штэфен Тыгес 1998
23   Нап Саркіс Адамян 1993
27   Нап Дэві Зельке 1995
29   Нап Ян Тыльман 2002
33   Нап Флорыян Дыц 1998

Зноскі

СпасылкіПравіць