Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Фядосаў)

Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 мая 1998) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Маладзечна».

Футбол
Уладзіслаў Фядосаў
Поўнае імя Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў
Нарадзіўся 5 мая 1998(1998-05-05)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 56 (4)
2019—2021 Беларусь Віцебск 32 (3)
2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (2)
2022 Кыргызстан Нефтчы (Качкор-Ата) 5 (0)
2022 Беларусь Хваля (Пінск) 10 (1)
2023 Беларусь Орша 32 (15)
2024— Беларусь Маладзечна
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак[3]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену.

З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм.

У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск»[5] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[6], дзе таксама звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскую каманду[7].

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве папоўніў склад кыргызскага «Нефтчы»[8]. Пакінуў клуб у ліпені 2022 года[9]. У жніўні 2022 года пасля прагляду стаў іграком пінскай «Хвалі»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[11].

У лютым 2023 года папоўніў склад «Оршы»[12]. З 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2023. У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна»[13].

Міжнародная кар’ера

правіць

8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе.

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д2 Дняпро   27 3
2016 Д2 Дняпро   0 0
2017 Д1 Дняпро   6 0
2018 Д1 Дняпро   23 1
2019 Д1 Віцебск   15 3
2020 Д1 Віцебск   9 0
2021 (1) Д1 Віцебск   8 0
2021 (2) Д2 Дняпро   14 2
2022 (1) Д1 Нефтчы   5 0
2022 (2) Д2 Хваля   10 1
2023 Д2 Орша   32 15

Крыніцы

правіць
  1. Vladislav Fedosov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/vladislav-fedosov/
  3. Копанцов продлит контракт с «Днепром», Федосов вернулся к тренировкам с основой (руск.). by.tribuna.com.
  4. Федосов подписал соглашение с "Витебском" (руск.). football.by (6 сакавіка 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Федосов покинул "Витебск" (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. ВЛАДИСЛАВ ФЕДОСОВ ПОКИНУЛ "ДНЕПР" (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (14 студзеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Владислав Федосов продолжит карьеру в Кыргызстане (руск.). football.by (26 сакавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Владислав Федосов покинул кыргызстанский "Нефтчи" (руск.). football.by (13 ліпеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Владислав Федосов перешёл в «Волну» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (5 жніўня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. «Волна» ушла в отпуск (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (5 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Федосов и Удодов стали игроками "Орши" (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Лучший бомбардир "Орши" перешел в "Молодечно-2018" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.