Павел Віктаравіч Бардукоў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Бардукоў)

Павел Бардукоў (нар. 10 красавіка 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Павел Бардукоў
Поўнае імя Павел Віктаравіч Бардукоў
Нарадзіўся 10 красавіка 1993(1993-04-10)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 119 (19)
2012   Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 16 (0)
2019—2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (3)
2021— Беларусь Дняпро (Магілёў) 75 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

У 2009 годзе пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро». На наступны год замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2011 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Павел стаў выступаць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2014 на два гады падоўжыў кантракт з клубам[3]. У другой палове 2014 года замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў трывалым іграком асновы магілёўскай каманды ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[4]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных. З лета 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем». Паўлу не знайшлося месца ў аб’яднанай камандзе, і неўзабаве ён адправіўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2019 года афіцыйна пакінуў «Дняпро»[5] і пазней папоўніў склад бабруйскага клуба. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену, а з верасня трывала замацаваўся ў аснове і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[6]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[7].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[8]. Спачатку звычайна выступаў у стартавым складзе, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных ці выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[9]. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[10][11]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Дняпром»[12].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дняпро   5 0
2010 дубль Дняпро   30 5
2011 Д1 Дняпро   1 0
2012 Д3 Дняпро-2   16 0
2013 Д1 Дняпро   3 0
2014 Д1 Дняпро   19 1
2015 Д2 Дняпро   30 10
2016 Д2 Дняпро   25 6
2017 Д1 Дняпро   19 2
2018 Д1 Дняпро   22 0
2019 Д2 Белшына   26 2
2020 Д1 Белшына   20 1
2021 Д2 Дняпро   21 1
2022 Д1 Дняпро   29 1
2023 Д2 Дняпро   25 1

Крыніцы правіць

  1. Pavel Bordukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_bordukov/
  3. "Днепр" подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым (руск.). football.by (25 лютага 2014). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Бордуков покинул «Днепр» и может перейти в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  7. "Белшину" покинуло 10 футболистов (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  9. "Днепр" продлил контракты с Журовым и Бордуковым (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  11. Два игрока продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  12. Павел Бордуков продлил соглашение с "Днепром" (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.