Марцін Яўгенавіч Арцюх
Марцін Арцюх (нар. 6 мая 1996) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».
Поўнае імя | Марцін Яўгенавіч Арцюх | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 мая 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 77 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьДа 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.
У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[3], аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[5], дзе спачатку выхадзіў на замену, а хутка замацаваўся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2021 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, па выніках сезона 2021 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[6]. У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2023 года пакінуў «Іслач»[7] і хутка стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8]. Па выніках сезона 2023 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. У жніўні 2024 года пакінуў магілёўскі клуб[9] і перайшоў у «Баранавічы»[10].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2018 (1) | Д2 | Слонім-2017 | 14 | 2 |
2018 (2) | Д1 | Гарадзея | 5 | 0 |
2019 | Д1 | Гарадзея | 2 | 0 |
2020 | Д2 | Слонім-2017 | 21 | 2 |
2021 | Д2 | Баранавічы | 28 | 9 |
2022 | Д1 | Іслач | 12 | 2 |
2023 (1) | Д1 | Іслач | 8 | 1 |
2023 | Д2 | Дняпро | 17 | 9 |
2024 (1) | Д1 | Дняпро | 13 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Martin-Artjuh-593&season=2023MEN
- ↑ Артюх стал игроком "Городеи" (руск.). football.by (13 жніўня 2018). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ "Городея" продлила контракт с Мартином Артюхом на 2 года (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Гарадзеі» (6 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2019.
- ↑ Артюх покинул "Городею" (руск.). football.by (9 красавіка 2020). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Артюх вернулся в "Слоним-2017" (руск.). football.by (14 красавіка 2020). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Форвард Артюх поставил подпись под двухлетним контрактом с "Ислочью" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Мартин Артюх простился с "Ислочью" (руск.). football.by (1 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Артюх продолжит карьеру в "Днепре" (руск.). football.by (2 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Мартин Артюх покинул "Днепр" (руск.). football.by (1 жніўня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Экс-нападающий "Днепра" перешел в "Барановичи" (руск.). football.by (6 жніўня 2024). Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.