Аляксей Станіслававіч Бутарэвіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Бутарэвіч)

Аляксей Бутарэвіч (нар. 12 студзеня 1997, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Аляксей Бутарэвіч
Поўнае імя Аляксей Сцяпанавіч Бутарэвіч
Нарадзіўся 12 студзеня 1997(1997-01-12)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 44
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ (Ліда)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 4 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 28 (0)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 28 (2)
2020—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2021   Беларусь Слуцк 25 (5)
2022—2023 Расія Ротар (Валгаград) 28 (1)
2023 Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 16 (0)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы[4].

У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт[5]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[6]. У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[7]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[8] і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[9], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[10], у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021[11]. У слуцкай камандзе быў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[12].

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2022 з’яўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў сталічны клуб[14] і хутка стаў іграком валгаградскага «Ротара»[15]. Пакінуў валгаградскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[16].

У ліпені 2023 года далучыўся да санкт-пецярбургскага «Зеніта-2»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18].

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[19].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Нёман   1 0
2014 дубль Нёман   2 0
2015 дубль Нёман   14 0
2016 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   4 0
2018 Д1 Тарпеда   20 0
2019 (1) Д1 Тарпеда   8 0
2019 (2) Д2 Смалявічы   13 1
2020 (1) Д1 Смалявічы   15 1
2020 (2) Д1 Дынама   4 0
2021 Д1 Слуцк   25 5
2022 (1) Д1 Дынама   3 0
2022/23 Д3 Ротар   28 1
2023/24 (1) Д3 Зеніт-2   16 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Butarevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://int.soccerway.com/players/-/424937/
  3. https://teams.by/aleksei-butarevich/player-13643/
  4. Как лидер юношеской сборной Беларуси угодил в армию и все равно собирается вернуться в футбол (руск.). by.tribuna.com.
  5. Полузащитник Бутаревич перешел в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Бутаревич и Джигеро из минского "Торпедо" перешли в "Смолевичи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 15 студзеня 2024.
  7. «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
  8. Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Бутаревич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (9 ліпеня 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
  10. "Слуцк" арендовал Бутаревича у минского "Динамо" (руск.). football.by (8 сакавіка 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
  11. Минское "Динамо" продлило "Слуцку" аренду Бутаревича (руск.). football.by (6 ліпеня 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
  12. Бутаревич вернулся из "Слуцка" в минское "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2021). Праверана 15 студзеня 2024.
  13. Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
  14. Пешич и Бутаревич покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (15 ліпеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
  15. "Ротор" объявил о подписании контракта с Алексеем Бутаревичем (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
  16. Бутаревич покинул "Ротор" (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  17. Алексей Бутаревич сменил команду в российском Д3 (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  18. "Зенит-2" расстался с Бутаревичем (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  19. "Торпедо-БелАЗ" представило еще одного новичка (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.