Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Вадзім Бразоўскі)

Вадзім Бразоўскі (нар. 1 лютага 1968, Новакузнецк) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Футбол
Вадзім Бразоўскі
Нарадзіўся 1 лютага 1968(1968-02-01) (56 гадоў)
Новакузнецк, РСФСР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Пасада начальнік аддзела моладзевага футбола
Клубная кар’ера[* 1]
1985—1991 Сцяг СССР БелАЗ (Жодзіна)
1992—1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Тарпеда (Жодзіна) 42 (3)
1993—1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Шахцёр (Салігорск) 73 (2)
1996 Сцяг Латвіі Вайгарс (Рэзэкнэ) 14 (0)
1996 Сцяг Беларусі Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 12 (0)
1997 Сцяг Беларусі Трансмаш (Магілёў) 13 (0)
1997—1998 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 25 (0)
1999—2000 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна)
2001 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы)
2002 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
Трэнерская кар’ера
2003—2004 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) дубль
2005—2007 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) трэнер
2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) в.а.
2007 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) в.а.
2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы)
2009 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) трэнер
2010—2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) дубль
2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2013— Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) мол.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Выхаванец мазырскага футбола, у савецкія часы гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Пасля выступаў за розныя клубы Вышэйшай лігі Беларусі, некаторы час гуляў у Латвіі. У 1999 вярнуўся ў «Тарпеда», якое на той час гуляла ў Першай лізе. Скончыў кар’еру іграка ў 2002 у складзе МТЗ-РІПА.

Трэнерская

правіць

З 2003 працаваў у сістэме «Дарыды». Быў трэнерам дубля, другім трэнерам, двойчы выконваў абавязкі галоўнага трэнера (у кастрычніку-лістападзе 2006 і ў чэрвені 2007). У студзені 2008 быў прызначаны галоўным трэнерам «Дарыды».

У сезоне 2008 «Дарыда», якая мела значныя фінансавыя праблемы, заняла апошняе месца ў чэмпіянаце і спыніла існаванне, а Бразоўскі перайшоў на працу спачатку ў слонімскі «Камунальнік», а ў 2011 апынуўся ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

У сакавіку 2012 узначаліў дубль, у маі 2012 пасля адстаўкі Сяргея Гурэнкі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам жодзінскага клуба. Спачатку пад кіраўніцтвам Бразоўскага «Тарпеда-БелАЗ» набірала ачкі, але потым скацілася на апошні радок табліцы, і ў лістападзе 2012 (за два туры да канца чэмпіянату) Бразоўскі быў адпраўлены ў адстаўку.

У студзені 2013 заняў пасаду начальніка аддзела моладзевага футбола «Тарпеда-БелАЗ»[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць