Помнік Грунвальду (Ваўкавыск)
Помнік Грунвальду ці Помніка 600-годдзю Грунвальдскай бітвы — помнік у г. Ваўкавыск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Помнік | |
Помнік Грунвальду | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 17 ліпеня 2011 |
Гісторыя
правіцьУ 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў у Грунвальдскай бітвы адкрыццём мемарыяльнай стэллы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што у той бітве загінула амаль уся Ваўкавыская харугва, якая прымала ўдзел у баталіі.
17 ліпеня 2011 года, з нагоды святкавання Дня горада, адбылося адкрыццё помніка. На адкрыццё былі прадстаунікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў гораду, польскія і расейскія госці, сябры Грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду» і простыя грамадзяне. З прадмовай выступаў старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму Дз. Голец[1].