ААТ «Беллакт» — адзіны ў Беларусі вытворца сухога дзіцячага харчавання. Знаходзіцца ў г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці, вуліца Кастрычніцкая, 133.

ААТ «Беллакт»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1967
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Ваўкавыск
Адрас
Ключавыя постаці дырэктар
Віталь Іванавіч Лупік
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя дзіцячага харчавання, малочныя прадукты, харчавання для цяжарных.
Сайт www.bellakt.by

Гісторыя

правіць

У лютым 1967 года пачалось будаванне малочна-кансервавага камбіната дзіцячых прадуктаў у Ваўкавыску. 5 кастрычніка 1970 года прадпрыемства было ўведзена ў эксплуатацыю. У кастрычніку 1970 года была выпушчана першая прадукцыі: дзіцячыя сумесі «Малютка» і «Малыш».

У лютым 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячых прадуктаў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У лютым 1991 года камбінат ператвораны ў арэндавае прадпрыемства «Беллакт», у снежні ў народное предприятие. У чэрвені 1995 года народнае прадпрыемства «Беллакт» ператворана ў Ваўкавыскае ААТ «Беллакт»[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць