Яўген Аляксандравіч Штоп
артыст, балетмайстар
Яўген Аляксандравіч Штоп (25 кастрычніка 1939, Ваўкавыск) — беларускі дзеяч культуры (балетмайстар-пастаноўшчык), грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.
Яўген Аляксандравіч Штоп | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | артыст эстрады, балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1973 годзе скончыў Вышэйшую прафсаюзную школу ў Ленінграддзе. З 1958 года артыст-акрабат у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у 1959—1960 гадах артыст, у 1978—1979 гадах балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. У 1964—1977 гадах і з 1979 года мастацкі кіраўнік Гродзенскага ансамбля танца «Раніца». У 1987—2003 гадах мастацкі кіраўнік ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя росы» Гродзенскай абласной філармоніі.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Штоп Евгений Александрович Архівавана 18 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Штоп Яўген Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 471. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- «Беларосскі» знак якасці / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2002. — № 19. — С. 9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.