Ваўкавыскі каледж
Ваўкавыскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Ваўкавыскі каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1940 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Галіна Сяргееўна Зялік |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33 |
vk.grsu.by | |
Гісторыя
правіць1940 год — заснаванне Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. Працавала на працягу аднаго года да пачатку вайны.
1944 год — педагагічнага вучылішча ўзнавіла сваю работу. 20 верасня тут пачаліся заняткі для 101 навучэнца. Працавала 11 выкладчыкаў.
1946 год — першы выпуск Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. 16 выпускнікам прысвоена кваліфікацыя «Насаўнік пачатковых класаў».
1982 год — пабудаваны сучасны будынак вучылішча. Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Працоўнае навучанне» (абслуговая праца).
1997 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Выкладанне замежнай мовы» (англійская мова).
2002 год — Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж». Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Замежная мова» (нямецкая).
2003 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Тэхналогія (абслуговая праца). Выяўленчае мастацтва».
2004 год — установа адукацыі " Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж " рэарганізвана ў Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
2006 год — Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» рэарганізваны ў Ваўкавыскі каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
2008 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дызайн (графічны)», «Турызм і гасціннасць».
2010 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
Аддзяленні
правіць- Пачатковай адыкацыі і дызайну
- Дашкольнай адукацыі і турызму
- Замежных моў і абслуговай працы