Аляксандр Віктаравіч Талканіца

беларускі футбаліст

Аляксандр Талканіца (нар. 9 мая 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Талканіца
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Талканіца
Нарадзіўся 9 мая 1989(1989-05-09)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь ПМЦ (Паставы) 31 (2)
2007—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 99 (11)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 21 (1)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 21 (0)
2015—2019 Беларусь Смаргонь 113 (16)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА (які з 2010 года пачаў назвывацца «Партызан»). У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выхадзіў у аснове, звычайна выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У маі страціў месца ў аснове і хутка быў пераведзены галоўным трэнерам Уладзімірам Курневым у дубль. Пасля зыходу Курнева з клуба ў верасні 2013 года вярнуўся ў асноўную каманду, але не здолеў атрымаць месца ў стартавым складзе. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У студзені 2015 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 года стаў трэніравацца са «Смаргонню». У канцы сакавіка, разаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў іграком смаргонскага клуба[5].

Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[6].

Міжнародная кар’ера

правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 ПМЦ   31 2
2007 Д1 МТЗ-РІПА   1 0
2008 Д1 МТЗ-РІПА   11 1
2009 Д1 МТЗ-РІПА   26 1
2010 Д1 Партызан   32 1
2011 Д2 Партызан   29 8
2012 Д1 Белшына   21 1
2013 Д1 Дынама   11 0
2014 Д2 Граніт   21 0
2015 Д2 Смаргонь   28 7
2016 Д2 Смаргонь   21 1
2017 Д2 Смаргонь   29 5
2018 Д2 Смаргонь   28 3
2019 (1) Д2 Смаргонь   7 0

Крыніцы

правіць
  1. Aleksandr Tolkanitsa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Толканица подписал контракт с "Гранитом" (руск.). football.by (29 сакавіка 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
  3. Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
  4. Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (4 лютага 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Толканица, Ушаков, Погодин подписали контракты со «Сморгонью» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Три футболиста покинули "Сморгонь" (руск.). football.by (2 ліпеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.