Алег Уладзіміравіч Шымбарэцкі

Алег Уладзіміравіч Шымбарэцкі (нар. 2 лістапада 1966, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.

Алег Уладзіміравіч Шымбарэцкі
Дата нараджэння 2 лістапада 1966(1966-11-02) (54 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Віктар Іванавіч Анікін, Алена Барысаўна Марозава і Вольга Іванаўна Сысоева[d]

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1989 годзе архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Анікін, А. Б. Марозава, В. І. Сысоева). У 19891995 гадах працаваў у ДКПМ г. Гродна інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; з 1995 года працуе ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект» на пасадзе галоўнага архітэктара праектаў у ПМ-1. У 20002001 гадах прайшоў навучанне і стажыроўку ў Міжнароднай паслядыпломнай летняй школе «Нясвіжская Акадэмія» з атрыманнем дыплома міжнароднага ўзору.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2003 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: рэстаўрацыя фасадаў будынка аптэкі ў складзе езуіцкага кляштара (1995—2001, будаўніцтва ў 2001); рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў будынка па вул. Савецкая, 1 (1997—2000, будаўніцтва ў 1996—2002; пры ўдзеле А. Хамко); рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў будынка па вул. Сацыялістычнай, 10 (1998—1999, будаўніцтва ў 1999—2000; пры ўдзеле А. Хамко); рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў будынка па вул. К. Маркса, 4 пад Курыю Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы (1998—2000, будаўніцтва ў 1999—2001); рэканструкцыя Цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» (2002—2008, будаўніцтва ў 2002—2008; у складзе аўтарскага калектыва, ГАП — У. М. Еўдакімаў); рэканструкцыя будынка пажарнай часткі па вул. Замкавай, 19 (2006—2007, будаўніцтва ў 2007—2008; пры ўдзеле Л. М. Бохан, Е. І. Турач); рэканструкцыя часткі брыгіцкага кляштара па вул. К. Маркса, 27 пад Дом міласэрнасці (Праектаванне 2007—2008, ідзе будаўніцтва); рэканструкцыя Старога замка — усе ў Гродне.

УзнагародыПравіць

Прысуджана дзяржаўная стыпендыя дзеячам культуры і мастацтва творчай моладзі Міністэрства культуры Беларусі па праекце аховы і асваення ландшафту беларускай часткі Аўгустоўскага канала (2001). Адзначаны Граматай 1-й катэгорыі і Спецыяльным дыпломам Саюза архітэктараў СССР. Дыплом БСА 10-га рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2002) у намінацыі «Рэстаўрацыя» за рэалізаваны праект «Рэстаўрацыя фасадаў будынка аптэкі ў складзе езуіцкага кляштара ў г. Гродна».

ЛітаратураПравіць

  • Шимбарецкий Олег Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)