Сацыялістычная вуліца (Гродна)

Гродна

Сацыялістычная вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў 1939 годзе, раней дзялілася на Паштовую, Гарохавую, Базарную вуліцы.

Сацыялістычная вуліца
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Паштовая, Гарохавая, Базарная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць — каля 1000 метраў ад вуліцы Ажэшка да вуліцы Парыжскай камуны. Пачала фарміравацца ў першай палове 19 ст., захавалася забудова 1880—1930 гг. У 1958-63 гг пабудаваны квартал чатырохпавярховых жылых дамоў. На вуліцы размешчаны адзін з карпусоў Гродзенскага ўніверсітэта, першы гродзенскі кінатэатр «Чырвоная зорка», кафэ, крамы. На вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус.

Літаратура правіць

Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі правіць