Кінатэатры Гродна

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Кінатэатры ў Гродна існуюць з 1908 года[1]. На 2022 год у Гродна працуюць 5 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гроднааблкінавідэапракат»[2].

Гісторыя правіць

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:

1920-я 4
1930-я 7
1941 3
2020 5

Першы кінематограф «Электра-Біёграф» у Гродна пачаў дзейнічаць у 1908 годзе ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (зараз - вул. Савецкая), адчынены местачкоўцам Якавам Крывапіскам.

У 1911-1912 гады ў Гродна адкрыліся кінатэатры «Люкс» і «Сатурн». Кінематограф «Люкс» быў перабудаваны мешчанінам Раманам Завістоўскім з уласнага дома.

У траўні 1914 года быў зацверджаны план двухпавярховага цаглянага будынку, які быў прадстаўлены капітанам у адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Кінатэатр у ім адкрыўся ў жніўні 1915 года і першапачаткова называўся «Эдэн» (Eden), пазней насіў назвы «Палац» (Palac), «Палонія» (Polonija), «Пан» (Pan). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР – «Чырвоная зорка».

У 1920 гады ў Гродна працавала 4 кінатэатры: «Ліра», «Эдэн», «Люкс», «Сатурн». У 30 гады іх стала сем: «Аполла» (былы кінатэатр «Ліра»), «Маленькі люкс» (былы «Сатурн»), «Пан» (раней - «Эдэн» і «Палонія»), «Палац», «Пацеха», «Геліёс» і «Зосенька»[3].

У 1940-1941 гады ў Гродна працавалі кінатэатры «Трэці інтэрнацыянал», «КІМ» (раней - «Зосенька») і «Чырвоная зорка».

У 1950 гады ў Занеманскай частцы горада з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна. 4 жніўня 1950 года гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве кінатэатра на 200 месц на скрыжаванні вуліц Беластоцкай (вул. Суворава) і Аўгустоўскай (вул. Курбатава). Але праз 3 дні рашэнне адмянілі, а зямельны ўчастак плошчай 3300 квадратных метраў пад будаўніцтва кінатэатра выдзелілі на вуліцы Ласасянскай. У 2000 кінатэатр імя Пушкіна быў пераабсталяваны пад більярдны клуб з барам і рэстаранам.

У 1961 годзе адкрыты кінатэатр «Гродна», які стаў першым шырокаэкранным, а затым і шырокафарматным кінатэатрам у вобласці.

У 1962 годзе распачалося будаўніцтва кінатэатра «Космас» (адкрыўся ў студзені 1964)[4]. У верасні 2010 года ўпершыню ў горадзе ў ім пачалі паказваць фільмы ў 3D.

У лістападзе 1970 года на праспекце Касманаўтаў быў адкрыты кінатэатр «Усход» на 605 гледачоў.

У студзені 1987 года быў адкрыты кінатэатр «Кастрычнік», першы трохзальны кінатэатр на тэрыторыі БССР. Кінатэатр пабудаваны па індывідуальным праекце[5]. У траўні 2002 года ў вялікай зале кінатэатра «Кастрычнік» упершыню ў Гродна была усталявана сістэма звука Dolby. У 2016 годдзе ў кінатэатры таксама ўпершыню ў Гродна была ўсталявана сістэма Dolby Atmos[6].

У 2009 была праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная зорка», а ў снежні 2014 года пасля рэканструкцыі будынку адкрыўся кінатэатр «Усход».

У сакавіку 2021 года ў гандлёва-забаўляльным комплексу «Трыніці» адкрыўся 5-зальны кінатэатр MOOON сеткі Silver Screen[7].

Спіс кінатэатраў Гродна правіць

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гродна. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя правіць

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Кастрычнік 1987 вул. Паповіча, 3 3 залы [8]
Космас 1964 вул. Горкага, 49А 1 зала з экранам 15 на 7 метраў [9][10]
Усход 1970 прасп. Касманаўтаў, 41/1 Начны кінатэатр; 1 зала з экранам 12 на 6 метраў. [11][12][13]
Чырвоная зорка 1915 Сяргей Манастырскі вул. Сацыялістычная, 4 Ранейшыя назвы - «Эдэн», «Палац», «Палонія», «Пан». [14]
MOOON 2021 прасп. Янкі Купалы, 87 5-зальны мульціплекс [15][16]

Закрытыя правіць

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
Геліёс 1930-я Н/Д Н/Д
Глёрыя Н/Д Н/Д вул. Ажэшка
Гродна 1961 Н/Д вул. Савецкая, 9
КІМ 1930-я Н/Д вул. Карла Маркса, 2 Да 1939 — «Зосенька» [17]
Кінатэатр імя Пушкіна 1954 2000-е вул. Ласасянская
Люкс 1911-1912 Н/Д вул. Дамініканская
Маленькі Люкс 1911-1912 Н/Д вул. Гараднічанская, 10 Да 1930-х — «Сатурн».
Палац 1930-я Н/Д вул. Ажэшка
Пацеха 1930-я Н/Д вул. Ажэшка, 15
Спартак 1920-я Н/Д вул. Дамініканская, 26 Да 1930 гадоў — «Ліра», да 1964 — «Аполла». Будынак знеслі падчас будаўніцтва новага корпуса універмага.
Трэці інтэрнацыянал 1939-1941 Н/Д Н/Д

Зноскі

  1. История Гродненского кинопроката (руск.). kinogrodno.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  2. Кинотеатры Гродно (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2022. Праверана 3 ліпеня 2022.
  3. Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в. (руск.). harodnia.com. Праверана 13 мая 2021.
  4. Первый цифровой показ, первый в формате 3D, фестиваль попкорна, фильмы-концерты: чем привлекает уже 55 лет кинотеатр «Космос» в Гродно (руск.). newgrodno.by. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 4 верасня 2021.
  5. Единственный трехзальный в БССР: бассейн в фойе и "Унесенные ветром". Кинотеатр "Октябрь" в проекте к 95-летию белорусского кино (руск.). Гродзенская праўда. Праверана 13 мая 2021.
  6. В гродненском кинотеатре "Октябрь" установят новейшую систему 3D-звука Dolby Atmos2 (руск.)(недаступная спасылка). Афиша TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  7. В Гродно открылся кинотеатр нового формата MOOON — что в нем необычного и сколько стоят билеты (руск.). Вечерний Гродно. Праверана 12 мая 2021.
  8. Кинотеатр «Октябрь» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  9. Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  10. Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  11. Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  12. Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  13. Скидки для водителей и студентов и кинотеатр на месте спортзала. Кинотеатр «Восток» – локация нестандартных решений. Гродзенская праўда. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  14. Кинотеатр «Красная звезда» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  15. Кинотеатр MOON (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  16. Silver Screen - MOON в ТРК «Тринити» (руск.). Silver Screen. Праверана 12 мая 2021.
  17. Улица Карла Маркса в Гродно: что здесь было?. Гродзенская праўда. Праверана 13 мая 2021.

Спасылкі правіць