Dolby Digital
Dolby Digital (AC-3, ATSC A / 52) — сістэма лічбавага шматканальнага гуку для кінематографа, распрацаваная фірмай «Dolby Laboratories, Inc.» ў 1991 годзе .
Фармат стандартызаваны Advanced Television Systems Committee, яму прысвоены код A / 52, Dolby Digital (DD) з’яўляецца гандлёвай маркай.
Сучасныя сістэмы Dolby Digital уключаюць у сябе шэсць каналаў аб'ёмнага лічбавага гуку. Левы, цэнтральны і правы франтальныя каналы дазваляюць вызначыць пазіцыю крыніцы гуку на экране. Асобныя «падзеленыя» левы і правы заднія бакавыя каналы ўзмацняюць адчуванне прысутнасці, ствараючы аб'ём. А дадатковы нізкачастотны канал дадае напал дзеянням на экране.
Гукавая дарожка Dolby Digital кадуецца аптычна наўпрост на кінастужцы ў прамежках паміж перфарацыйнымі адтулінамі. Размяшчэнне лічбавай гукавой дарожкі на тым жа носьбіце, што і фільм, дазваляе ёй суіснаваць разам з аналагавай дарожкай без прыцягнення дадатковых носьбітаў даных, а таксама забяспечвае сінхроннасць выявы і гуку. У кінатэатрах сістэмы IMAX(руск.) бел. гук запісваецца на асобным цвёрдым дыску і сінхранізуецца з кінастужкай пры дапамозе часовага кода SMPTE.
Тэхналогіі Dolby DigitalПравіць
Dolby Digital EXПравіць
EX — гэта прыстаўка, якая выкарыстоўваецца для абазначэння сістэм гуку Dolby Digital 5.1 з наступнымі каналамі: двух франтальных, цэнтральнага з пашырэннем яшчэ на адзін (ці два), з апазітным размяшчэннем, нізкачастотнага, і двух тылавых аб'ёмнага гучання.
Dolby Digital Surround-EXПравіць
Dolby Digital Surround-EX дадае асноўнай дарожцы трэці канал аб'ёмнага гуку. Ідэя належыць гукарэжысёрам студыі Skywalker Sound. Тэхналогія распрацавана сумесна з Dolby Laboratories і Lucasfilm THX.
Dolby Digital LiveПравіць
Dolby Digital Live (DDL) — тэхналогія кадавання шматканальнага (5.1) аудыёсігналу ў фармат AC3 ў рэальным часе. Тэхналогія была прапанавана кампаніяй Dolby Technologies. Прызначана для перадачы шматканальнага гуку з гульняў і іншых прыкладанняў на рэсівер праз інтэрфейс S/PDIF (аптычнаму або кааксіяльнаму).
Dolby Digital PlusПравіць
Тэхналогія была распрацавана кампаніямі MIPS Technologies і Dolby Laboratories.
Асаблівасці:
- Шматканальны гук з незалежнымі каналамі
- Падтрымліваецца да 7.1 каналаў [1] і магчымасць наяўнасці некалькіх аўдыёпраграм ў адным патоку
- Вывад струменя Dolby Digital для сумяшчальнасці са старымі прыладамі
- Максімальная хуткасць патоку дасягае 6 Mbps
- Бітрэйт ад 3 Mbps на HD DVD і да 1.7 Mbps на Blu-ray Disc
- Падтрымліваецца HDMI
- У адным патоку можа змяшчацца матэрыял на розных мовах
- Захаванне высокай якасці на больш эфектыўных для радыёвяшчання хуткасцях перадачы даных (200 Kbps для 5.1 каналаў)
Dolby TrueHDПравіць
Dolby TrueHD з’яўляецца фарматам гуку, сціснутым алгарытмам Meridian Lossless Packing (MLP).
Цікавыя фактыПравіць
- Гук Dolby Digital ўпершыню з’явіўся ў кінатэатрах ў 1992 у фільме «Бэтмен вяртаецца».
- Штуршком для распрацоўкі Dolby Digital Surround-EX паслужыла неабходнасць стварэнне аб'ёмнай гукавой карціны пралёта касмічнага карабля ў фільме «Зорныя войны. Эпізод I: Цмяная пагроза ».
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Dolby Digital Plus падтрымлівае больш за 8 аўдыёканалаў. Аднак з-за абмежаванняў стандартаў HD DVD і Blu-ray Disc максімальная колькасць складае ўсяго 8 каналаў.