Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор (Ваўкавыск)

Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры горада на вул. Леніна, 21.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор
53°09′40″ пн. ш. 24°27′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ваўкавыск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 2004
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

16 кастрычніка 2004 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам. Да храма прымыкаюць памяшканні нядзельнай школы з бібліятэкай і гаспадарчыя пабудовы[1].

Архітэктура правіць

Пабудавана з цэглы. Вырашана цэнтрычным квадратным у плане аб’ёмам, завершаным цыбулепадобным купалам на цыліндрычным светлавым барабане. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае рытмічнае чляненне фасадаў, высока ўзнятыя вузкія арачныя аконныя праёмы[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць