Палац Бутрымовічаў (Пінск)

(Пасля перасылкі з Палац Бутрымовічаў)

Палац Бутрымовічаў  — помнік архітэктуры позняга барока ў Пінску.

Палац
Палац Бутрымовічаў
Пiнск,Палац Бутрымовiча, фасад.JPG
52°06′51,68″ пн. ш. 26°06′45,6″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Пінск, вул. Леніна, 42
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Архітэктар К. Шыльдхаўз
Заснавальнік М. Бутрымовіч
Дата заснавання 1794
Будаўніцтва 17841790 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000539шыфр 112Г000539
Лагатып Вікісховішча Палац Бутрымовічаў на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Артыкул Рамана Скірмунта «Панны з Муру» ў газеце «Słowo» (№ 127, 1934 г.)

Пабудаваны ў 1784—1790 гадах архітэктарам К. Шыльдхаўзам для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча на высокім левым беразе ракі Піна, да якой павернуты дваровым фасадам[1]. У XIX і пачатку XX ст. сярод мясцовага насельніцтва меў за свой мураваны «матэрыял» размоўную назву «Мур».

Пазней у будынку змяшчаўся Палац піянераў і школьнікаў. Адрэстаўраваны ў 2007—2009 гадах. Выкарыстоўваецца як «Палац шлюбу». Помнік рэспубліканскага значэння.

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр’ер
 
Від зверху

Мураваны П-падобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам, трактаваны з выкарыстаннем элементаў рустоўкі, выглядае лёгкім і гарманічным па прапорцыях[1]. Аднапавярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на галоўным фасадзе. Планіроўка анфіладная. Бакавыя крылы вырашаныя ў двух узроўнях і маюць невялікія жылыя памяшканні ўздоўж калідораў.

Знадворны дэкор мае рысы ранняга класіцызму. Фасады аздобленыя плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблементу — трыгліфамі і метопамі[1]. Эркер, выкружаныя вуглы і тарцы бакавых крылаў аздобленыя калонамі і паўкалонамі дарычнага ордара[1]. Яны крыху рассунуты ў бакі, што дазваляе акцэнтаваць увагу на ўваходзе і паўкруглым акне над ім[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць