Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі

Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі (каля 1480 — 1546) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі
староста гомельскі[d]
староста аршанскі
Нараджэнне каля 1480
Смерць 1546[1]
Бацька Юрый Міхайлавіч Шышаўскі (Талачынскі)[d]
Жонка Марыя Багданаўна Заслаўская[d][1]

Біяграфія правіць

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Талачынскіх герба «Друцк». Сын Юрыя (? — пасля 1522).

Стараста гомельскі (1536), аршанскі (1538), валодаў Талачыном, часткай Басеі і Шышавам, у сладчыну па родзічу Дзмітрыю Пуцяцічу набыў таксама Радчу, Стараселле і Коханава ў Друцкім княстве.

Не пакінуў нашчадкаў, яго ўладанні былі падзелены паміж удавой, Марыяй Багданаўнай Заслаўскай (пазней — жонка І. Гарнастая), сёстрамі Людмілай (жонка Ю. Храптовіча) і Настассяй (жонка Р. Гарасімовіча).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. а б Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 25. — ISSN 1232-7468