Віктар Германавіч Казанцаў

расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал арміі (2000)

Віктар Германавіч Казанцаў (22 лютага 1946, в. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 14 верасня 2021, Краснадар, Расія) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал арміі (2000). Доктар педагагічных навук, кандыдат філасофскіх навук.

Віктар Германавіч Казанцаў
Дата нараджэння 22 лютага 1946(1946-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 2021(2021-09-14) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне
Генерал арміі
Генерал арміі
Камандаваў Паўночна-Каўказская вайсковая акруга
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 лютага 1946 года ў в. Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1956—1963), Ленінградскае каманднае агульнавайсковае вучылішча (1966), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1987).

З 1966 года працаваў на камандных і штабных пасадах у Савецкай Арміі, з 1991 года — у расійскай арміі.

З 1993 года — начальнік штаба Забайкальскай ваеннай акругі, з 1996 года — першы намеснік камандуючага.

З 1997 года — камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, адначасова ў 1999—2000 гадах узначальваў аб’яднаную групоўку войск, якая ажыццяўляла контр-тэрарыстычную аперацыю на Паўночным Каўказе.

У 2000—2004 гадах быў прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Паўднёвай федэральнай акрузе[1].

Памёр 14 верасня 2021 года ў шпіталі ў Краснадары пасля працяглай хваробы[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Генерал армии // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 42.
  • Долготович Б. Д. Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск: БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2.: Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 471—472.
  • Долготович Б. Д.  Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Республика Беларусь : энциклопедия: [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 830.
  • Казанцев Виктор Германович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 163.
  • Королёв М. Генералы России / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2005. — 26 кастр. — С. 1.
  • Юдчиц А. Генерал Казанцев / А. Юдчиц // Сцяг iльiча (Талачын). — 1999. — 27 лiстап. — С. 1.