Васіль Сямёнавіч Красны
Васіль Сямёнавіч «Красны» (каля 1410 — пасля 1448) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, намеснік віцебскі (з 1431 года).
Васіль Сямёнавіч Красны | |
---|---|
![]() Геральдычны знак Васіля Краснага | |
Нараджэнне | 1410 |
Смерць | 1448 |
Род | Друцкія |
Бацька | Сямён Дзмітрыевіч |
Жонка | Львоўна Варатынская[d] |
Дзеці | Іван Васілевіч Красны |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік княскага роду Друцкіх, сын Сямёна Дзмітрыевіча.
У дакументах з’яўляецца ў 1431 як намеснік віцебскі. Удзельнічаў у бітве пад Ашмянамі ў 1432 годзе на баку Свідрыгайлы, разам з братам Дзмітрыем трапіў у палон. Быў жанаты з сястрою князя Фёдара Варатынскага, меў сына Івана (каля 1450 — пасля 1516).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.