Сямён Дзмітрыевіч (князь друцкі)
(XIV—XV стст.) князь друцкі
Сямён Дзмітрыевіч з князёў друцкіх (памёр пасля 1422) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Сямён Дзмітрыевіч | |
---|---|
Нараджэнне | XIV стагоддзе |
Смерць | не раней за 1422 |
Род | Друцкія[1] |
Бацька | Дзмітрый Міхайлавіч[2] |
Дзеці | Іван Баба[3][1], Іван Сямёнавіч Пуцята[1], Васіль Сямёнавіч Красны[1], Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі[1], Міхаіл Сямёнавіч Балабан[d][1] і Рыгор Сямёнавіч[1] |
Сын друцкага князя Дзмітрыя Міхайлавіча.
Упершыню з’яўляецца ў дакументах у 1401 года, калі пісьмова прысягае па смерці Вітаўта захаваць вернасць польскай кароне.
Па смерці князя Андрэя Гальшанскага, мужа сваёй сястры Аляксандры, апекаваў іх дачок — сваіх пляменніц князёвен Васілісу, Соф’ю і Марыю. У 1422 годзе выдаў Васілісу замуж за князя бельскага Івана Уладзіміравіча, а Соф’ю — за польскага караля Уладзіслава Ягайлу.
Сям’я
правіцьМеў сыноў Івана Бабу, Дзмітрыя Сякіру, Васіля Краснага, Рыгора, Міхаіла Балабана і Івана Пуцяту.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 57.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 56.
- ↑ Баба-Друцкой, Иван Семенович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 383.
Літаратура
правіць- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.