Іван Сямёнавіч Пуцята
Іван Сямёнавіч Пуцята з князёў друцкіх (каля 1390 — пасля 1466) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Іван Сямёнавіч Пуцята | |
---|---|
Смерць | не раней за 1466 |
Род | Друцкія[1] |
Бацька | Сямён Дзмітрыевіч[2] |
Дзеці | Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч[1], Іван Іванавіч Пуцяціч[1], Васіль Іванавіч Пуцяціч[1] і Міхаіл Іванавіч Пуцяціч[1] |
Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Мянушка «Пуцята», з якой ён часта выступае ў дакументах, адрознівала яго ад брата і цёзкі Івана Бабы.
У дакументах з’яўляецца ў 1422 годзе. У 1424 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць татар. Быў адным з найтрывалейшых прыхільнікаў вялікага князя Свідрыгайлы, заставаўся ў яго атачэнні яшчэ ў 1437—1438 годзе.
Ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка атрымаў маёнтак Слабодку ў Аршанскім павеце.
Сям’я
правіцьМеў сыноў Міхаіла, Васіля, Дзмітрыя, Івана Пуцяцічаў і, магчыма, яшчэ аднаго, чыя дачка ўнесла Падбярэззе каля Друцка і частку Басеі ў род князёў Ямантавічаў.
Ад Міхаіла Пуцяціча пайшоў род Друцкіх-Талачынскіх, ад Васіля — Друцкіх-Горскіх[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 61.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 57.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.