Васіль Пуцяціч
Васіль Пуцяціч (каля 1430 — да 1495) — заснавальнік роду Друцкіх-Горскіх.
Васіль Пуцяціч | |
---|---|
Нараджэнне | каля 1430 |
Смерць | не пазней за 1495 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацька | Іван Сямёнавіч Пуцята |
Дзеці | Іван Дуда Друцкі-Горскі, Дзмітрый Васілевіч Друцкі-Горскі[d], Юрый Васілевіч Друцкі-Горскі[d], Міхаіл Васілевіч Друцкі-Горскі[d] і Аляксандр Васілевіч Друцкі-Горскі[d] |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Івана Пуцяты. Валодаў часткай Друцкага княства і маёнткам Горы ў Аршанскім павеце.
Сям'яПравіць
Меў 5 сыноў. Юрый і Дзмітрый у час бітвы на Вядрошы 1500 года трапілі ў маскоўскі палон (у Дзмітрыя застаўся сын Фёдар), Міхаіл і Аляксандр (Алелька) памерлі пасля 1499 года, не пакінуўшы нашчадкаў. Іван Дуда (каля 1460 — каля 1515) валодаў маёнткам Дудаковічы каля Друцка, ад якога яго сыны часам называліся князямі Дудакоўскімі.
Далей род Друцкіх-Горскіх працягваўся толькі ад сына Дзмітрыя Васілевіча — Фёдара (каля 1480— каля 1540).
ЛітаратураПравіць
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Горскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.