Белая Русь (партыя)
партыя ў Беларусі, да 2023 года — грамадская арганізацыя
(Пасля перасылкі з Белая Русь (грамадская арганізацыя))
Бе́лая Русь — беларуская партыя, створаная ў 2007 годзе, як грамадскае аб’яднанне. Падтрымала тагачаснага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе[2] і наступных палітычных кампаніях.
Белая Русь | |
---|---|
Тып | палітычная партыя |
Год заснавання | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300 |
Ключавыя фігуры | Алег Раманаў |
Сфера дзейнасці | палітыка |
Колькасць членаў | 166 264 (2017)[1] |
Слоган | За моцную і квітнеючую Беларусь |
Вэб-сайт | www.belayarus.by |
Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, у 2018—2022 гадах — Генадзь Давыдзька, з 2022 года — Алег Раманаў.
18 сакавіка 2023 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Старшынёй партыі абраны Алег Раманаў.
Кіраванне
правіць- З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
- Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З’езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
- Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
- Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З’езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.
Зноскі
- ↑ http://www.belayarus.by/today/dates/
- ↑ «Белая Русь» напярэдадні выбараў(недаступная спасылка). БелТА (8 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 13 снежня 2011.
Спасылкі
правіцьУ іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Белая Русь (Республиканское общественное объединение)(руск.) |