Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

даследчая ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Інфармацы́йна-аналіты́чны цэ́нтр — даследчая ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1950 годзе ў якасці Рэспубліканскага дома навукова-тэхнічнай прапаганды.

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Абрэвіятура ІАЦ
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 7[1]
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта аналітычнае забеспячэнне прэзідэнта Беларусі
Тып арганізацыі даследчая
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Кіраўнікі
Кіраўнік Аляксей Дзербін
1-ы намеснік Андрэй Папуша
Намеснікі Алена Колас, Аляксандр Гардзейчык[2]
Дата заснавання 1950
Дата скасавання 2019
Колішняя назва Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды (да 1959 г.), Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды (да 1968 г.), Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу (да студзеня 1995 г.), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (13 верасня 1996 г.), Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (да 13 верасня 2006 г.)
Колькасць супрацоўнікаў 109 (да 2007 г.)
Матчыная арганізацыя Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Даччыныя арганізацыі Інстытут сацыялогіі НАНБ[3]
Пераемнік Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
iac.gov.by/by

Паводле 9-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, кіраўнік ІАЦ прызначаецца прэзідэнтам Беларусі па прапанове кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[4]. На 2018 год у склад ІАЦ уваходзіла ўпраўленне сацыялагічных даследаванняў, якое ладзіць пакватэрныя, экспертныя, вулічныя, тэлефонныя і сеціўныя апытанні[5]. ІАЦ ажыццяўляў сумесныя даследаванні з 8 грамадазнаўчымі ўстановамі 5 дзяржаў:

18 лютага 2019 года стала вядома, што праз 2 месяцы цэнтр будзе ліквідаваны, а яго функцыі перададуць створанаму Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў. Маёмасць і памяшканні ІАЦ перайдуць да БІСД. Памеры штату інстытута не раскрываюцца. Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання»[7].

ГісторыяПравіць

У 1950 годзе Дзяржплан БССР заснаваў Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды, які ў 1959 годзе перайменавалі ў Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды. У 1968 годзе Савет міністраў БССР перападпарадкаваў яго сабе пад назвай Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. У студзені 1995 года яго перападпарадкавалі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад назвай Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (Белінфармпрагноз). 13 верасня 1996 года прэзідэнт А. Лукашэнка падпісаў Указ аб яго пераўтварэнні ў Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (ІСПД), які 13 верасня 2006 года паводле Указа № 570 перайменавалі ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр[8].

За 2016 год ІАЦ правёў 82 грамадскія апытанні, з іх 48 абласных і 34 агульнакраёвыя. Сярод гэтых апытанняў было 47 анкетных, 24 тэлефонныя, 8 пакватэрных і 3 сеціўных. Агулам апыталі 57 154 чалавекі, з іх 24 660 (43%) па тэлефоне, 18 258 (32%) пакватэрна, 13 088 (23%) па анкетах і 1148 праз Сеціва[9].

ПаўнамоцтвыПравіць

Паводле 7-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, «ІАЦ у мэтах выканання ўскладзеных на яго задач мае права»:

  • запытваць і бязвыплатна атрымліваць неабходную інфармацыю ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб;
  • заключаць у межах сваёй кампетэнцыі грамадзянска-прававыя дагаворы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
  • праводзіць сацыялагічныя апытанні насельніцтва;
  • утвараць часовыя навуковыя калектывы, прыцягваць на дагаворнай аснове спецыялістаў для правядзення неабходных даследаванняў;
  • ажыццяўляць рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасць, выпускаць і распаўсюджваць друкаваную, аўдыё- і відэапрадукцыю, інфармацыйныя і іншыя матэрыялы;
  • узаемадзейнічаць з айчыннымі і замежнымі аналітычнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі ў вывучэнні праблем і з’яў сацыяльна-палітычнай сферы і ва ўсталяваным парадку арганізоўваць стажыроўку сваіх работнікаў у адпаведных замежных арганізацыях;
  • са згоды кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць арганізацыі, падначаленыя ІАЦ[4].

ЗадачыПравіць

Згодна з 6-м артыкулам Палажэння аб ІАЦ 2006 года, задачамі ІАЦ з’яўляюцца:

  • «аналіз унутрыпалітычных працэсаў, ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне і падрыхтоўка прапаноў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемін між дзяржаўнай уладай і грамадствам;
  • аналіз крыніц магчымых палітычных канфліктаў, распрацоўка захадаў прадухілення развіцця палітычных крызісаў;
  • распрацоўка стратэгій і тэхналогій утварэння іміджу палітыкаў;
  • вывучэнне электаральных пераваг насельніцтва ў перыяды выбарчых і іншых грамадска-палітычных кампаній;
  • аналіз стану міжнародных адносін, геапалітычных змяненняў у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах, падрыхтоўка рэкамендацый па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце;
  • падрыхтоўка прапаноў і рэкамендацый па ўдасканаленні палітычнага рэгулявання эканамічных і сацыяльных працэсаў;
  • аналіз і выпрацоўка прапаноў па праблемах ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў у сацыяльна-палітычнай сферы;
  • правядзенне маніторынгавых і аператыўных сацыялагічных даследаванняў;
  • сістэмны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі, падрыхтоўка прапаноў па павышэнні эфектыўнасці інфармацыйнай палітыкі;
  • вывучэнне шляхоў удасканалення ідэалагічнай працы, інфармацыйна-метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і палітычнай дзейнасці дзяржаўных органаў;
  • падрыхтоўка рэкамендацый па выкарыстанні Інтэрнэту для арганізацыі і правядзення грамадска-палітычных кампаній;
  • падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзяржаўнай палітыкі»[4].

КіраўнікіПравіць

Зноскі

  1. Кантактная інфармацыя, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. Кіраўніцтва, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  3. Партнёры, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  4. 4,0 4,1 4,2 А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. № 570 «Аб стварэнні Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»(руск.) , Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 ліпеня 2013). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  5. Сацыялагічная служба, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  6. Прэзентацыя, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  7. Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр, Радыё Свабода, 18-02-2019
  8. Гісторыя, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  9. Інфаграфіка, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.

СпасылкіПравіць

  • Сацыялагічныя даследаванні, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.