Аляксандр Віктаравіч Базанаў

Аляксандр Віктаравіч Базанаў (нар. 26 лістапада 1962, Казахская ССР) — начальнік Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогій (з 2023).

Аляксандр Віктаравіч Базанаў
Дата нараджэння 26 лістапада 1962(1962-11-26) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 лістапада 1962 года ў Казахскай ССР.

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў прэс-сакратаром Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1], а таксама ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 4 лістапада 2010 года працаваў дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 ліпеня 2014 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку з дзяржаўнай службы[2]. Пасля працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белтэлекам».

Пэўны час працаваў начальнікам упраўлення па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі Адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій.

З 2023 года працуе начальнікам Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогій[3].

Зноскі