Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова
Белару́скі інстыту́т стратэгічных дасле́даванняў (БІСД) (руск.: Белорусский институт стратегических исследований, БИСИ) — дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова, падпарадкаваная Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь[1][2].
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў | |
---|---|
Абрэвіятура | БІСД |
Краіна | |
Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 7 |
Тып арганізацыі | установа[d] |
Кіраўнікі | |
дырэктар | Алег Сяргеевіч Макараў |
намеснік дырэктара |
Юрый Віктаравіч Пракопаў Таццяна Аляксандраўна Шэндзік |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 12 лютага 2019 |
bisr.gov.by |
Гісторыя
правіцьБІСД з’яўляецца «фабрыкай думкі» («Think Tank»), заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года на базе Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі[3]. Акрэдытаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі як навуковая арганізацыя.
Дзейнасць
правіць- аналіз стану ўнутрыпалітычных працэсаў у краіне, міжнародных адносін, геапалітычных зменах у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах;
- інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі;
- падрыхтоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў розных галінах, праца ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце;
- узгадненне распрацоўваемых дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання: дактрын, канцэпцый, стратэгій;
- правядзенне навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных працэсаў, у тым ліку фундаментальныя і прыкладныя даследаванні;
- распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічанне іх практычнаму ўкараненню;
- узаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі, аналітычнымі інстытутамі і цэнтрамі, установамі вышэйшай адукацыі па пытаннях развіцця навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
- арганізацыя навуковых мерапрыемстваў, у тым ліку канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў.
Кіраўніцтва
правіць- Дырэктар — Алег Сяргеевіч Макараў[4]
- Намеснік дырэктара — Юрый Віктаравіч Пракопаў
- Намеснік дырэктара — Таццяна Аляксандраўна Шэндзік
Зноскі
- ↑ Ствараецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 12 февраля 2019 года № 49 «О создании Белорусского института стратегических исследований»
- ↑ БИСИ вместо ИАЦ: Информационно-аналитический центр при Администрации президента будет ликвидирован Архівавана 11 студзеня 2021.
- ↑ Дырэктар БІСД: аналізаваць інфармацыйную прастору і выяўляць рызыкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2022. Праверана 27 лістапада 2019.