Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ

палітычная партыя ў Беларусі

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя ў Беларусі, якая грунтавалася на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансэрватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляла сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі. На працягу свайго існавання партыя знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да дзеючай улады на Беларусі, крытычна ставілася да іншых апазіцыйных партый.

Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ
Выява лагатыпа
Лідар Зянон Пазняк
Дата заснавання 1999
Дата роспуску 20 ліпеня 2023
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм
Колькасць членаў 3500
Дэвіз «Жыве Беларусь!»
Сайт narodnaja-partyja.org

Вышэйшы орган партыі — З’езд, паміж з’ездамі працуе Сойм. Старшыня партыі — Зянон Пазняк.

КХП-БНФ дагэтуль прынцыпова байкатавала ўсе выбары, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі.

У ліпені 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ[1].

Гісторыя правіць

17 мая 1999 года З. Пазняк выступіў з рэзкай крытыкай дзейнасці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і самога ЦВК. Іншыя лідары — Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Юрый Хадыка — фактычна дыстанцыяваліся ад выказванняў свайго паплечніка па партыі. Узніклы крызіс скончыўся расколам партыі на дзве структуры — Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ і партыю БНФ. 13 верасня 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. КХП-БНФ заяўляла аб падтрымцы адзінага кандыдата ад апазіцыі, але 18 лютага 2001 г. Соймавая канферэнцыя партыі вылучыла З. Пазняка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група З. Пазняка сабрала 104.600 подпісаў, але частка іх згубілася з-за таго, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК зарэгістравала толькі 75.818 подпісаў[2], а З. Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога не падтрымліваць.

Штогадова сябры партыі ладзілі мемарыяльнае мерапрыемства «Ігуменскі шлях» пад г. Чэрвень.

Мэты правіць

Галоўная мэта партыі — усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.

Выбары правіць

Усе парламенцкія выбары з моманту ўтварэння байкатаваліся партыяй.

Зноскі

  1. Вярхоўны суд Беларусі, выглядае, ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ
  2. http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf Архівавана 9 снежня 2017. Сообщение об итогах выдвижения гражданами Республики Беларусь кандидатов в Президенты Республики Беларусь(по результатам заседания Центральной комиссии 8 августа 2001 года)

Спасылкі правіць