Ігуменскі шлях
Ігуменскі шлях — мемарыяльная акцыя па ўшанаванні ахвяр сталінскіх расстрэлаў у Беларусі, праводзіцца штогод, пачынаючы з 1990 г. пад г. Чэрвень.
ГісторыяПравіць
25 чэрвеня 1941 г., у першыя дні вайны, ва ўрочышчы Цагельня войскі НКУС расстралялі палітычных вязняў, якіх гналі з мінскай турмы на Усход, загінула больш за 700 чалавек. Прадстаўнікі савецкай улады не паспявалі адступаць з вязнямі перад наступленнем нямецкіх войскаў і вырашылі расстраляць палітычных зняволеных, а крымінальных — адпусціць. У часы СССР памяць пра ігуменскі расстрэл была забароненая. Сярод расстраляных было шмат прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
У 1990 годзе Беларускі народны фронт «Адраджэньне» арганізаваў першую мэмарыяльную акцыю «Ігуменскі шлях». У апошні час штогадовыя мемарыяльныя мерапрыемствы ладзяць сябры КХП-БНФ.
УшанаваннеПравіць
Ва ўрочышчы Цагельня ў бліжэйшыя выходныя перад 25-м чэрвеня збіраюцца прадстаўнікі грамадскасці, каб ушанаваць памяць палітычных вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы, расстраляных 25 чэрвеня 1941 г. — перад нямецкай акупацыяй. На месцы масавага расстрэлу былі ўсталяваныя крыжы.