Мікалай Віктаравіч Статкевіч
Мікалай Віктаравіч Статкевіч (нар. 12 жніўня 1956, в. Лядна, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, лідар партыі Народная Грамада. Адзін са стваральнікаў грамадскага аб’яднання «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў».
Мікалай Статкевіч | ||
| ||
---|---|---|
з 25 лістапада 2007 | ||
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | |
Дзейнасць | палітык, ваенны | |
Нараджэнне | 12 жніўня 1956 (64 гады) | |
Сайт | statkevich.org | |
Ваенная служба | ||
Званне | падпалкоўнік | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Паходзіць са старажытнага праваслаўнага шляхецкага роду герба Касцеша. Продкі маці паходзяць са шляхецкага роду Валадковічаў[1][2]. Дзед палітыка, Павал Статкевіч, быў расстраляны ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі. Дзед па кудзелі, Сымон Гарабец, быў сябрам КПЗБ, расстраляны ў часе сталінскіх рэпрэсій[3].
У 1973 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча (МВІЗРВ), якое скончыў у 1978 годзе па спецыяльнасці «ваенны інжынер па радыёэлектроніцы». Па размеркаванні быў накіраваны ў Мурманскую вобласць, дзе служыў 4 гады. Меў вышэйшую баявую класіфікацыю — «Майстар». У 1982 годзе вярнуўся ў Мінск, паступіў у МВІЗРВ ў ад’юнктуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў кандыдатам тэхнічных навук. Выкладаў у МВІЗРВ. Паступіў у дактарантуру. Напісаў больш за 60 навуковых прац у галіне кіравання, эканомікі і сацыяльнай псіхалогіі.
У пачатку 1991 года ў знак пратэсту супраць падаўлення танкамі дэманстрантаў у Вільнюсе выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 года публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу.
Беларускае аб’яднанне вайскоўцаўПравіць
У 1991 годзе абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое ставіла за мэту «стварэнне беларускай арміі, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства». Адной з першых акцый БЗВ стала прыняцце грамадзянскай прысягі на вернасць Беларусі 8 верасня 1992 года, у гадавіну Аршанскай бітвы, Дзень беларускай вайсковай славы.
У 1993 годзе выступіў супраць Дамовы аб калектыўнай бяспецы з ваюючымі краінамі (Арменія, Таджыкістан і інш.), паводле ўмоў якой Беларусь павінна была адпраўляць сваіх салдат на чужыя войны. За гэта звольнены з войска за месяц да плануемай абароны доктарскай дысертацыі. Пасля шырокай грамадскай кампаніі ў падтрымку Міколы Статкевіча беларускі парламент падпісаў дадзеную дамову з умовай не адпраўляць беларускіх салдат у «гарачыя кропкі».
16 лютага 1994 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь забараніў дзейнасць БЗВ за ўдзел яго членаў у ахове забастоўкі рабочых у Мінску ад дзеянняў міліцыі. 16 лютага 1994 года быў створаны аргкамітэт патрыятычнага руху БЗВ. 10 сакавіка 1995 года БЗВ быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі як «непалітычны грамадска-патрыятычны рух». Асноўныя мэты: «абарона незалежнасці, дэмакратыі; патрыятычнае выхаванне ў грамадстве і арміі; недапушчэнне выкарыстання арміі супраць народа; садзейнічанне стварэнню беларускага войска». Пастаянны ціск улады на БЗВ прывёў Статкевіча да прыняцця рашэння ісці ў палітыку. У 1995 годзе Статкевіч сышоў з пасады старшыні БЗВ, а сама арганізацыя канчаткова спыніла сваё існаванне праз пяць гадоў, не здолеўшы прайсці перарэгістрацыю[4].
Палітычная дзейнасцьПравіць
З 1995 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. У лістападзе 1996 года ў часе давыбараў у Вярхоўны Савет на адной з акруг Мінска выйшаў у другі тур, аднак выбары былі скасаваныя праз прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі[5]. З 1999 года старшыня Усходнееўрапейскага сацыял-дэмакратычнага форуму. Адзін з арганізатараў пратэстнай акцыі «Марш свабоды» ў 1999 годзе[6].
У 2000 годзе балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але абраны не быў. З 2003 года член «Еўрапейскай кааліцыі». Удзельнік парламенцкіх выбараў 2004 года[7]. У 2005 годзе асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі за арганізацыю ў кастрычніку 2004 года ў Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення[8].
У 2008 годзе напярэдадні парламенцкіх выбараў нягледзячы на судзімасць была зарэгістраваная ягоная ініцыятыўная група, аднак подпісы былі прызнаныя несапраўднымі, і сам Статкевіч не атрымаў статус кандыдата ў дэпутаты[9].
У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі» вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Паводле афіцыйных дадзеных, заняў 7 месца з 10, набраўшы 1,05 % галасоў[10]. 19 снежня 2010 годзе браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманы неўзабаве пасля разгону акцыі. 26 траўня 2011 года асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення.
Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2012 года ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная праз знаходжанне Статкевіча ў турме[11]. 22 жніўня 2015 года Статкевіч быў датэрмінова вызвалены паводле амністыі Аляксандра Лукашэнкі.
У часе знаходжання Статкевіча ў турме была сфармаваная ініцыятыўная група па яго вылучэнні ў кандыдаты ў Прэзідэнты на выбарах 2015 года. У ініцыятыўную групу ўвайшлі Лявон Вольскі, Зінаіда Бандарэнка, Сяргей Законнікаў[12], Радзім Гарэцкі, Алесь Пушкін.[13]
Быў адным з арганізатараў мітынгу 10 кастрычніка 2015 года перад прэзідэнцкімі выбарамі[14]. Таксама арганізаваў акцыю пратэсту 12 верасня 2016 года пасля парламенцкіх выбараў[15]. Падтрымліваў пратэсты індывідуальных прадпрымальнікаў 2016 года[16].
Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2016 года ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная праз яго судзімасць[17].
Адзін з арганізатараў акцый пратэсту ў Беларусі 2017 года. У студзені 2019 года Беларускім нацыянальным кангрэсам высунуты ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты[18]. Не быў зарэгістраваны ў якасці прэтэндэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года праз няскончаную судзімасць. Затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай, асуджаны на 15 сутак, а пасля яшчэ на 15 сутак. 30 чэрвеня было аб’яўлена, што Мікалай Статкевіч надалей застанецца пад вартай, яму прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[19].
Сям’яПравіць
У 2011 годзе пабраўся шлюбам з Марынай Адамовіч[20], мае дзвюх дачок ад першага шлюбу, якія жывуць у Германіі[21].
УзнагародыПравіць
- Міжнародная прэмія імя Вілі Бранта «За асаблівую палітычную мужнасць» (2012)[22]
- Прэмія імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам» «за мужнасць, за гонар, за самаахвярнасць» (2012)[23]
ЛітаратураПравіць
- Palitviazni.info — 2013. — С. 251—252
- Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 41—52
- Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 200—211 — ISBN 978-0-929849-42-3
Зноскі
- ↑ ИНТЕРВЬЮ. Николай Статкевич: Лукашенко бы струсил сразиться по-мужски
- ↑ [1]
- ↑ Радавод Статкевіча: аднаго дзеда забіў НКВД, другога расстралялі фашысты
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=131147&lang=ru Новейшая история Беларуси: как создавали «Белый легион»
- ↑ Свабода. — 1996. — № 90 — с.1
- ↑ [2]
- ↑ [3]
- ↑ https://amnesty.org.ru/node/885/ Беларусь: наказаны воспользовавшиеся своим правом на свободу слова
- ↑ [4]
- ↑ [5]
- ↑ [6]
- ↑ [7]
- ↑ [8]
- ↑ http://korrespondent.net/world/3574749-v-mynske-proshly-massovye-aktsyy-protyv-lukashenko В Минске прошли массовые акции против Лукашенко
- ↑ https://news.tut.by/politics/511819.html Оппозиция в Минске потребовала от властей новые выборы
- ↑ http://naviny.by/rubrics/economic/2016/03/14/ic_articles_113_191185 Предприниматели провели в Минске новую акцию протеста
- ↑ [9]
- ↑ [10]
- ↑ Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 3 ліпеня 2020.
- ↑ [11]
- ↑ [12]
- ↑ http://www.nv-online.info/by/339/politics/55526/ Николай Статкевич награжден премией Вилли Брандта
- ↑ https://charter97.org/ru/news/2012/2/24/48491/ Николай Статкевич награжден премией «С открытым забралом»
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100